ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Расія выставіла сябе на пасмешышча, зрабіўшы Нязнайку знакам экспазіцыі нацыянальных дасягненняў на ЭКСПА-2010

Арыенціроўка на мадэрнізацыю, новыя тэхналогіі і імкненне да абнаўлення згулялі з Расіяй злы жарт на выставе ЭКСПА-2010 у Шанхаі. Уразіць кітайцаў сваімі тэхнічнымі дасягненнямі Расія не змагла, а ўдар па іміджы краіны быў нанесены тым, што ў якасці знака расійскага павільёна быў абраны Нязнайка — герой казак Мікалая Носова, піша "Время новостей".

Тэму выставы "Лепш горад, лепш жыццё" арганізатары вырашылі ўвасабляць, кіруючыся фразай пісьменніка Носова "Лепшы горад — той, у якім добра дзецям", адзначаецца на сайце расійскага павільёна. А Нязнайку прадстаўнікі РФ хацелі намаляваць як дзіця, якое імкнецца да ведаў, і далі яму імя Вэнь-Вэнь (кітайскі іерогліф "вэнь" значыць "культура"). Аднак арганізатары чамусьці не паклапаціліся пра тое, як гэты персанаж успрымуць наведвальнікі выставы ў Кітаі. Рэч у тым, што ў 1990-х гадах у мясцовых газетах і часопісах публікаваліся коміксы з Нязнайкам, які адказваў на розныя навуковыя пытанні. Імя казачнага хлопчыка кітайцы перавялі тады як "сяо учжы", што азначае "маленькі невук". З тых часоў гэта асацыяцыя трывала замацавалася ў свядомасці жыхароў Кітая. У выніку ўражанне ад расійскага павільёна, які наведаў старшыня КНР Ху Цзіньтао, засталося неадназначным. Убачыўшы "маленькага невука" на ўсіх экранах, якія распавядаюць пра экспанаты, кітайскі лідар быў вельмі здзіўлены, а яго суправаджальнікі паспяшаліся ўдакладніць, што імя казачнага героя лепш перавесці як "той, хто шукае веды".

Германія ўвядзе татальны алкагольны кантроль над моладдзю

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙУпаўнаважаная ўрада Германіі па кантролі над зваротам наркатычных рэчываў і прадстаўнікі Гандлёвай асацыяцыі ФРГ дасягнулі дамовы, паводле якой, у будучыні кожны без выключэння малады пакупнік павінен у абавязковым парадку прад'яўляць пасведчанне асобы пры набыцці алкагольнай прадукцыі, паведамляе Wеlt.

Раней праверка ўзросту праводзілася выбарачна. Цяпер пасведчанні асобы будуць пытаць ва ўсіх, хто молада выглядае. Акрамя таго, на касах будуць усталяваныя адмысловыя дадатковыя прылады, якія пры счытванні штрых-кода з бутэлькі са спіртным будуць падаваць адмысловы сігнал, які нагадвае прадаўцу пра тое, што ў гэтым выпадку можа быць неабходна праверка пасведчання.

Узмацненне кантролю над купляй алкаголю ўпаўнаважаная ўрада Мехтхільда Дзікманс растлумачыла хуткім ростам колькасці алкагольных атручэнняў сярод моладзі. Толькі ў 2008 годзе ў бальніцы патрапілі 25 700 маладых людзей: на 11 працэнтаў больш, чым годам раней.

Падліковая палата Украіны абвінаваціла Цімашэнку ў растраце Рэзервовага фонду

Кіраўнік Падліковай палаты Украіны Валянцін Сіманенка абвінаваціў былы ўрад на чале з Юліяй Цімашэнкай у тым, што ён парушыў закон, выкарыстаўшы 1 млрд грыўняў (125 мільёнаў долараў) з рэзервовага фонду дзяржбюджэту ў 2009 годзе.

"У парушэнне закона Украіны "Пра дзяржаўны бюджэт на 2009 год" і Бюджэтнага кодэкса Украіны ў 2009 годзе кабінетам міністраў Украіны без належнага абгрунтавання вылучана 80% сродкаў рэзервовага фонду", — гаворыцца ў прэс-рэлізе. Кіраўнік падліковай палаты заявіў, што ў 2009 годзе выдаткі з рэзервовага фонду дзяржбюджэту амаль у 2,5 раза перавысілі суму стратаў, нанесеных надзвычайнымі сітуацыямі, а амаль 70 % сродкаў рэзервовага фонду вылучаліся на мерапрыемствы, якія ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам не звязаныя з ліквідацыяй наступстваў надзвычайных сітуацый.

У Парыжы ўчынены найбуйнейшы крадзеж карцін у гісторыі — на ?500 млн

З Музея сучаснага мастацтва ў Парыжы выкрадзена пяць карцін, у тым ліку работы Пабла Пікасо і Анры Маціса, паведамляе Аssосіаtеd Рrеss са спасылкай на крыніцу ў парыжскай паліцыі. Знікненне карцін выявілі раніцай у чацвер, 20 мая. Паводле неафіцыйных звестак, таксама выкрадзена па адной рабоце Брака, Мадыльяні і Лежэ.

Як удакладняе Lе Nоuvеl Оbsеrvаtеur, былі выкрадзены наступныя палотны: "Голуб з зялёным гарошкам" Пікасо (Lе ріgеоn аuх реtіts роіs), "Пастараль" Маціса (Lе раstоrаlе), "Аліва каля Эстака" Брака (L'оlіvіеr рrеs dе l'Еstаquе), "Жанчына з веерам" Мадыльяні (Lа fеmmе а l'еvеntаіl) і "Нацюрморт з падсвечнікамі" Лежэ (Nаturе mоrtе аuх сhаndеlіеrs).

Кошт выкрадзеных карцін прыблізна ацэньваецца ў 500 мільёнаў еўра. Па звестках BBС Nеws, зладзеі праніклі ў музей праз акно, аднак афіцыйных каментарыяў у сувязі з крадзяжом учора не паступала. Калі інфармацыя пра крадзеж і кошты карцін будзе афіцыйна пацверджана, рабаванне парыжскага музея сучаснага мастацтва можа стаць найбуйнейшым у гісторыі. Лічыцца, што самы буйны крадзеж прадметаў мастацтва быў здзейснены 18 сакавіка 1990 года ў Бостане: тады з Музея Ізабелы Сцюарт Гарднер было выкрадзена 13 карцін (у тым ліку Вермеер, Манэ, Дэга і Рэмбрант) агульным коштам каля 500 мільёнаў долараў.

←Расійскі ПЭН-Цэнтр: Някляева арыштавалі праз збор подпісаў за вуліцу Быкава

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика