Някляева, Вазняка і Дзмітрыева адпусцяць у пятніцу ў 12:35
20.05.2010 16:40
—
Новости Общества
Актывісты кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, Сяргей Вазняк і Андрэй Дзмітрыеў знаходзяцца цяпер у міліцыі Ленінскага раёна Мінска. Іх прывезлі туды для правядзення следчых дзеянняў.
Радыё Свабода
Адвакатка Мар’яна Сямешка, якая выйшла з допыту, паведаміла, што Уладзіміра Някляева, таксама як і астатніх, адпусцяць заўтра ў 12.35.
Сп‑ня Сямешка зачытала заяву Някляева, ў якой ён кажа, што можна арыштаваць паэта Уладзіміра Някляева, але нельга знішчыць праўду.
Паводле словаў адвакаткі, умовы ўтрымання лідэра кампаніі «Гавары праўду!» складаныя. Таксама яна дадала, што допыт, які адбываўся сёння, — фармальны і нічога не вызначае.
Радыё Свабода