Май і чэрвень - пік актыўнасці кляшчоў
19.05.2010 18:50
—
Новости Общества

Май-чэрвень - час, калі небяспечныя членістаногія размнажаюцца. Спрыяе цёплае надвор'е.
Усяго з пачатку года ў Беларусі ад кляшчоў пацярпела больш за тысячу чалавек. Выпадкі часцей за ўсё фіксуюцца на Міншчыне і Брэстчыне.
Клешч небяспечны тым, што можа быць заражаны хваробай Лайма ці энцэфалітам. І адпаведна — перадаць інфекцыю чалавеку. Сюжэт Вікторыі Барткевіч — пра тое, як кляшча ўзяць «у клешчы».