У мінскім гатэлі памёр дэпутат латвійскага Сейма

Источник материала:  
19.05.2010 16:56 — Новости Общества

У мінскім гатэлі памёр дэпутат латвійскага Сейма

Дэпутат латвійскага парламента Аляксандр Голубаў памёр падчас працоўнага візіту ў Беларусь.

Голубаў прыехаў у Беларусь разам з дэлегацыяй Камітэта па міжнародных справах Сейма, а раніцай 19 мая яго знайшлі мёртвым у пакоі гатэля «Мінск». Яго аднапартыйцы паведамілі, што палітык памёр у сне.

У гатэлі зазначыліі, што па факце смерці вядзецца праверка.

Аляксандр Голубаў быў віцэ‑старшынём палітычнай фракцыі «Цэнтр згоды». Ён з’яўляўся дэпутатам кожнага склікання ў гісторыі незалежнай Латвіі.


Еўрарадыё
←Строительство нового жилого района Северный начнется в Минске 20 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
HotLog Яндекс.Метрика