У Рэчыцы — таксама ператрус

Источник материала:  
19.05.2010 15:02 — Новости Общества
У гэты момант праходзіць вобыск у прыватным доме ў Рэчыцы, у якім арандуе памяшканне Гомельская абласная арганізацыя Партыі БНФ.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі партыі Валерый Пуціцкі, вобыск праходзіць, хутчэй за ўсё, у межах рэспубліканскай рэпрэсіўнай кампаніі ўладаў супраць актывістаў грамадзянскай ініцыятывы «Гавары праўду!». «А мяне абшукваюць, верагодна, за кампанію, бо актывістам «Гавары праўду!» я не з’яўляюся. Што шукаюць, чаму — невядома», — адзначыў Пуціцкі.

Нагадаем, у Гомелі 18 мая прайшлі вобыскі ў актывістаў кампаніі »Гавары праўду!» Юрыя Варонежцава, Андрэя Толчына і Валерыя Сляпухіна. У Рэчыцы 18 мая абшукалі прадпрымальніка, актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Алега Шабеніка. Міліцыя канфіскуе камп’ютэры, аргтэхніку, друкаваную прадукцыю, носьбіты інфармацыі.


БелаПАН

←Все активисты кампании «Говори правду!» будут обжаловать действия милиции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика