Рух «За Свабоду» не выбірае адзінага з Радай інтэлігенцыі

Источник материала:  
18.05.2010 16:00 — Новости Общества
Рух «За Свабоду» спыняе кансультацыі па адзіным кандыдаце з Радай інтэлегенцыі.

Звязана гэта з тым, што за ўвесь час рух не атрымаў ніякіх прапановаў па іншых прэтэндэнтах, кажа Віктар Карніенка.

«Кансультацыі павінны рухацца наперад, а не стаяць на адным месцы. Мы прыйшлі, засведчылі сваю пазіцыю. Яе сутнасць у тым, што ў нас ёсць кандыдат, з усіх апазіцыйных самы моцны, самы раскручаны. У нас ёсць стратэгія, план дзейнасці, праграма. Мы гатовыя ў такім комплексе разглядаць прапановы іншых кандыдатаў. Але прапановаў няма. Нам прапануюць нейкую працэдуру. Таму мы спынілі да таго, часу пакуль не будзе комплекснай прапановы».

Спыняць перамовы ў рамках Беларускага незалежніцкага блоку рух «За Свабоду» не збіраецца. Віктар Карніенка назваў гэты кірунак прыярытэтным.
Віталь Ругайн, Еўрарадыё

←Заседание Объединенной коллегии МВД Беларуси и России пройдет в Бресте 21 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика