Сядзібы «Гавары праўду» трасуць ва ўсёй краіне

Источник материала:  
18.05.2010 13:38 — Новости Общества
Мінск, Брэст, Гомель, Гродна, Магілёў, Барысаў. Тэлефоны лідэра кампаніі Уладзіміра Някляева і іншых актывістаў не адказваюць. Гэта першы выпадак такога агульнанацыянальнага налёту ад 2008 года, калі аналагічным чынам запалохвалі тэлеканал «Белсат».

Сядзібы «Гавары праўду» трасуць ва ўсёй краіне

14:32

Выйшаў міліцыянер і сказаў, што ў офісе следчая група праводзіць эксперымент. Больш нічога не вядома.

У Твітэры на pravda_by паведамляецца, што цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў Ленінскім РУУС.

14:21

Так, у мінскім офісе быў затрыманы галоўны рэдактар газеты «Товарищ» Сяргей Вазняк.

Тэлефоны лідэра кампаніі Уладзіміра Някляева і іншых актывістаў не адказваюць. Паводле нашай інфармацыі, у мінскім офісе знаходзіцца Някляеў. Але журналістаў у офіс не пускаюць невядомыя. Тады журналісты выклікалі міліцыю, прыехалі двое супрацоўнікаў, адзін з іх зайшоў у офіс. Карэспандэнтаў па-ранейшаму не пускаюць.

* * *

Ператрусы таксама праходзяць у Магілёве, Брэсце (), Гродне (кватэра Ігара Ламекі), Барысаве.

* * *

У Гомелі трасуць адразу ў некалькіх месцах, у тым ліку ў кватэры актывіста Юрыя Варонежцава.

Варонежцаў паспеў паведаміць БелаПАН, што да яго прыехалі супрацоўнікі міліцыі і патрабуюць пусціць іх у кватэру. Пасля гэтага сувязь з актывістам абарвалася, яго мабільны тэлефон зараз адключаны.

Да дома вучонага прыехала некалькі журналістаў. Зараз каля кватэры дзяжурыць супрацоўнік міліцыі, які нікога не пускае ўнутр і тлумачыць гэта тым, што ў кватэры праводзяцца следчыя дзеянні. Аднак з чым звязаныя гэтыя дзеянні, ён не паведамляе.

←В офисе гражданской кампании «Говори правду!», вероятно, идет обыск

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика