Афіцыйныя дакументы па справе Бакіева ў Генпракуратуру Беларусі дагэтуль не паступалі
Паводле яго слоў, раней быў атрыманы запыт аб выдачы Курманбека Бакіева па факсе. У ім указвалася, што па пошце дадаткова ў Беларусь павінны паступіць матэрыялы на 18 старонках.
Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. 4 мая кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні яго прэзідэнцкай недатыкальнасці на падставе крымінальнай справы, па якой скінуты лідэр абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і і злоўжыванні службовым становішчам.
У той жа дзень прэзідэнт Беларусі заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана. «Да мяне ніхто афіцыйна не звяртаўся, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але адразу хачу афіцыйна заявіць: гэтыя звароты будуць дарэмныя і зневажальныя для часовага ўрада. Прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзідэнта. <…> Не трэба гэтак званаму часоваму ўраду звяртацца з патрабаваннем выдаць Бакіева. Каму выдаць? Ці захачу я яшчэ размаўляць з тым, хто сёння ва ўладзе ў Кіргізіі».
Часовы ўрад Кыргызстана заяўляе, што мае намер дабівацца экстрадыцыі Бакіева. Адпаведны запыт ужо паступіў у Генеральную пракуратуру Беларусі.
БелаПАН