«Хлопчыку прыкладам разбілі ўсю галоўку»«
15.05.2010
—
Новости Общества
Успаміны Канстанціна Гайдука, які падлеткам працаваў у партызанскім шпіталі: нязручныя для афіцыёзу, неацэнныя для нашчадкаў.Усё меней застаецца людзей, якія бачылі апошнюю вайну на свае вочы. Але дзіўная рэч: і такім людзям у сучаснай Беларусі, здараецца, не даюць слова.
У рэдакцыю «НН» звярнуўся Канстанцін Гайдук, 79‑гадовы жыхар Бягомля. Падлеткам ён працаваў у партызанскім лясным шпіталі. Пабачыў столькі, што хапіла б на захапляльную кнігу. Але дзяржаўныя выданні, у якія спадар Гайдук дасылаў свае ўспаміны, адмовіліся даць яму слова: надта ўжо нязручная яго ваенная праўда. Справа ў тым, што Канстанцін Гайдук не толькі памятае пакуты мясцовых жыхароў і гераічныя справы абаронцаў, але не забыўся і на тое, як некаторыя дзеячы, выбіўшыся ў партызанскія камандзіры, чынілі гвалт над няўгоднымі ім людзьмі, зводзілі асабістыя рахункі.
Канстанцін Гайдук сведчыць не толькі ад свайго імя.
Ён правёў сапраўднае даследаванне, абышоў ваколіцы Бягомльшчыны, сустракаўся са сведкамі падзеяў — і з ахвярамі, і з былымі партызанамі.
Між іншым, пра нашумелыя ўспаміны свайго земляка Іллі Копыла, надрукаваныя ў «Народнай волі», спадар Гайдук адгукаецца з лёгкай усмешкай. У адрозненне ад спадара Копыла, які глядзеў на вайну дзіцячымі вачыма, Канстанцін Гайдук на ўласнай скуры адчуў, як лютавалі на Бягомльшчыне немцы. Не шкадуе ён і моцнага слоўца для тых, хто добраахвотна прыслугоўваў нацыстам. Але і пра справы некаторых партызанскіх камандзіраў спадар Гайдук маўчаць не хоча.
З успамінаў Канстанціна Гайдука вынікае, што зярняткі нянавісці, пасеяныя яшчэ ў часы сталінскіх рэпрэсіяў, узышлі ў пякельных умовах вайны, і быў крывавым умалот.
У 1930‑ыя НКВД знішчыла бацьку Канстанціна Гайдука, нацысты спалілі вёску ў вайну, а партызанскі атрад расстраляў яго дзядзькоў як «падазроных», родзічаў «ворага народа». Падобны лёс быў у многіх яго землякоў. Тым не менш, Канстанцін Гайдук пайшоў у партызаны, дапамагаў ратаваць раненых, цешыўся з вызвалення роднай вёскі савецкімі салдатамі. А што сёння? Яму і слова вымавіць не даюць. Вось вам і скрадзеная перамога, пра якую апошнім часам так шмат гавораць і пішуць…
Алесь Кудрыцкі
***
Канстанцін Гайдук: «Увесь род наш зніштожылі»
Канстанцін Іванавіч Гайдук зведаў і боль сталінскіх рэпрэсіяў, і жахі вайны, і пасляваенную разруху. Ён нарадзіўся 79 год таму ў вёсцы Саўскі Бор, каля Бягомля. Спадар Гайдук абышоў усе ваколіцы, збіраючы сведчанні людзей, якія, як і ён, пацярпелі ў вайну і ад немцаў, і ад партызанаў.
1930‑я: арышт за арыштам
«Я пачаў займацца гэтым пытаннем, таму што ўвесь род наш зніштожылі», — з горыччу кажа Канстанцін Іванавіч. Яго продкі — прыгонныя сяляне. Бацька, Іван Аляксеевіч Глазко, пайшоў у Чырвоную Армію добраахвотнікам. Пад Бягомлем трапіў у палон да палякаў, але здолеў збегчы.
У 1929 г. НКВД арыштавала дзядзькоў спадара Канстанціна, старэйшых братоў яго бацькі — Міхаіла і Аляксандра Глазко. Трыбунал у Віцебску асудзіў іх да дзесяці год лагераў як шпіёнаў. «Былі яны моцныя, здаровыя, працаваць умелі.
Дзядзька Міхалка з зямлёй размаўляў, як з чалавекам.
Ідзе па полі, возьме зямлю ў руку, прыкладзе да вуснаў: «Вой, зямліца мая, вой, ужо ж я хутка цябе буду араць ды засейваць!» — узгадвае спадар Гайдук.
У 1933 г. — новы ўдар: арыштавалі бацьку спадара Канстанціна разам з пляменнікам Арціпам, сынам «шпіёна» Міхалкі. Дадому бацька ўжо не вярнуўся. Пазней Канстанціну Іванавічу паказалі ў КГБ загад на яго расстрэл. Рэпрэсіўная машына праглынула амаль усю мужчынскую частку сям’і.
Нечаканае вызваленне
«Жылі мы — не дай Бог, — узгадвае Канстанцін Гайдук. — У нас усё‑ўсё забралі. Кубак, вядро, зерне да кропелькі. І нават забаранілі маме хадзіць у лес па дровы».
А ў яе было трое малых дзяцей на руках. Знаёмы міліцыянер параіў жанчыне развесціся з мужам, ворагам народа. Інакш, маўляў, самі патрапіце ў Сібір. Так Канстанцін Іванавіч атрымаў прозвішча маці — Гайдук. Але — дзіва дзіўнае: у 1933 г. дзядзькі Міхалка і Аляксандр вярнуліся з лагераў у Карэліі, бо ім скарацілі тэрмін. Дзядзьку Міхалку дазволілі пасяліцца ў Лепелі. Уначы ён употайкі прыходзіў у Саўскі Бор. Калі пачнецца вайна, Міхалка здолее вярнуцца ў родную хату. На сваю бяду…
Налёт карнікаў
Наступ немцаў быў імклівым. На акупаванай Бягомльшчыне пакрысе арганізоўваліся партызанскія атрады.
«Адна з групаў, пад кіраўніцтвам Сцяпана Манковіча і Рамана Дзякава, захапіла нямецкую машыну на шашы, расстраляла шафёра. І прыгнала яе ў нашую вёску! — распавядае Канстанцін Гайдук. — Нашто? Немцы ж расстрэльвалі сялянаў за малейшае падазрэнне ў сувязях з партызанамі! А атрад Міхаіла Бычкова прыйшоў ў Бягомль і абрабаваў краму. Ішлі адтуль, курылі, кідалі паперкі — і зноў‑такі ў нашую вёску. Ну, немцы паслалі карнікаў. Добра, што гэта былі літоўцы, яны толькі хаты знішчылі. Калі б немцы — яны б нас там, як мышэй, папалілі».
Народныя мсціўцы
19 снежня партызаны занялі Бягомль і пачалі складаць спісы вяскоўцаў, падазраваных у сувязях з немцамі. Патрапіў у спісы і «былы шпіён» дзядзька Міхалка. Далей разыгралася драма, пра якую Канстанціну Гайдуку расказваў яе непасрэдны ўдзельнік, партызан Пётр Шаман:
«На другі дзень Каляд, 8 студзеня, партызаны пад’ехалі да хаты, дзе жыў дзядзька Міхалка: «Хадзі‑ка сюда, садзіся».
Завезлі пад вёску Бераснёўку, у ельнічак: «Злазь!» Дзядзька Міхалка перахрысціўся, стаў. Ведаў ужо, што апошняя дарога. Раптам — ляціць вазок. Пад’язджае чалавек з Домжарыц, Вашкевіч Іван, сябра Манковіча. Гэты Іван дужа ненавідзеў дзядзьку Міхалку. Як нашых арыштавалі, ён, Вашкевіч, забраў сабе хату Уладзіміра, малодшага брата дзядзькі Міхалкі.
І вось дзядзька Міхалка патупаў па снезе, шапка такая старэнькая, валёнкі старэнькія — ну дзе ж яму, ведаеце, было пасля лагера новае справіць… А Іван Вашкевіч узяў у аднаго з партызанаў вінтоўку і сам яму ў спіну стрэліў. Такая была нянавісць!»
Працяг расправы
Пра тое, што адбылося далей, спадару Гайдуку распавяла яго пляменніца, Надзея Глазко: «Сын дзядзькі Міхалкі, Віктор, паехаў у Бераснёўку на Каляды ў госці. Партызаны — за ім. І павезлі ў тое самае месца, каб расстраляць».
Каля ўзлеску іх дагнала сястра Віктора, Ксенія, якая ехала следам. А з суседняй вёскі ўжо ляцела поўная жаху Надзея Глазко. Па дарозе ехалі і іншыя людзі з Бераснёўкі — за сенам. Паднялі крык: «А што вы робіце! Немцы забівалі, а цяпер вы забіваеце!» — узгадвае спадар Канстанцін аповед Надзеі. — Тады партызаны пасадзілі Віктора ў сані і прывезлі ў штаб да Манковіча. Ён на іх: «Чаму не расстралялі?» А Віктор з Манковічам — землякі, разам служылі ў арміі ў 1922 г., ложкі побач стаялі.
Цераз дзверы было чутно, як Манковіч казаў Віктору: «Я памыляўся ў табе. Чаго ты жывеш са шпіёнам?» «Гэта ж мой бацька, які ён шпіён?» — спытаўся Віктор. Грымнуў стрэл.
А жонцы Віктора Насце ўжо сказалі, што Віктора забралі. Тая так ляцела, здаецца, ніякая б сіла не спыніла. Уламілася туды, упала на мужа: «Ай, мой родненькі!» А Манковіч падышоў — і ёй у галаву стрэліў. Потым сказаў: «Вязіце ў Беразіно (гэта радзіма Манковіча, дваццаць кіламетраў ад Бягомля) і павесьце там на дрэве».
Вёз трупы ў Беразіно той самы партызан Пётр Шаман, з якім спадар Гайдук гутарыў пасля вайны: «Прывезлі. Сабраліся людзі: «Каго ж будуць казніць, што такое?» Іх целы выкінулі з вазка, адзін партызан, прахадзімец такі, пачаў вяроўку вешаць на бярозе. А людзі як закрычалі! Яны пабачылі, што гэта Віктор. Знаёмыя, нават родныя былі. Дык партызаны трупы зноў у вазок за рукі‑ногі ўкінулі і кудысьці завезлі».
Знішчэнне «падазроных»
«Я вельмі шмат пахадзіў па гэтым раёне, у кожнай хаце быў, — запэўнівае Канстанцін Гайдук, гартаючы свае запісы. — Вось, напрыклад, Іван Ставер. Польскую вайну прайшоў, фінскую прайшоў і на другі дзень добраахвотнікам у гэтую вайну пайшоў. Абараняў Маскву, Ленінград, быў двойчы паранены.
Прыйшоў дадому — а ні сёстраў, ні жонкі, ні бацькі няма. Жанчынаў партызаны застрэлілі, а бацьку — немцы.
Яго сёстраў, Кацю і Алу, і жонку Марыю партызаны абвінавацілі ў супрацоўніцтве з немцамі і расстралялі ў лесе пад Бераснёўкай. Чаму, маўляў, не забаранялі немцам да вас у хаты заходзіць? А куды лю¬дзям было падзецца? Увогуле, у тыя дні партызанскія спецгрупы знішчылі ў нашых ваколіцах больш за 60 чалавек».
Расплата за спаленую вёску
Гісторыя са спаленай вёскай Саўскі Бор мела крывавы працяг. Партызаны абвінавацілі сям’ю Рашэўскіх, якая жыла на хутары Перасоў, у тым, што яны навялі карнікаў. «Усю сям’ю выбілі, — абураецца Канстанцін Гайдук. — Партызаны самі след праклалі ў вёску скрадзенай нямецкай машынай. Але трэба было на некім адыграцца».
Канстанцін Гайдук добра ведаў Рашэўскіх: «На тым хутары адзінаццаць чалавек жылі, у асноўным — жанчыны і дзеці. Добрыя былі людзі, бедныя. Бацька да вайны лесніком быў». Пра тое, што адбылося на хутары, Канстанціну Гайдуку распавёў сын гаспадара хутара Канстанцін Рашэўскі, які тады быў яшчэ хлопчыкам і цудам выжыў. Спадар Гайдук адшукаў яго пасля вайны ў Барысаве: «Ён мне расказваў, што тата і мама плакалі, прасілі: вы нас пастраляйце, дзяцей толькі не кранайце. А партызаны іх і пачалі страляць.
Хлопчык, які ў калысачцы быў, закрычаў. Дык яны яму прыкладам разбілі ўсю галоўку.
Яму тры годзікі было. А другі хлопчык, Косця, які ляжаў на ложку (яму пяць год было), галаву прыўзняў, і нехта стрэліў яму ў грудзі. Куля дайшла да хрыбетніка і засела. І ён згубіў прытомнасць. Колькі ён там ляжаў — не памятае. Праз нейкі час людзі з вёскі Вускрам’е ішлі туды, за раку, у ягады. Падышлі да хутара, а там сабакі брэшуць, выюць! Каровы равуць дзіка! Яны зайшлі ў хату, а там — трупы. Тады яны хуценька паведамілі ў Пастрэжжа, дзе гэтых хутаранаў, католікаў, радня. Прыехалі яны на хутар і заўважылі, што гэты хлопчык жывы, кроў цячэ… Адвезлі яго ў Падстрэжжа. Там дактары партызанскія яму рабілі аперацыю, дасталі кулю».
Размаўляў спадар Гайдук і з Іванам Аўтушкам, родным братам партызанскага камандзіра Кузьмы Аўтушкі. Канстанцін Іванавіч кажа, што Іван распавядаў яму, як «стаяў пад акном хаты», пакуль там чынілася партызанская помста.
Нямецкія прыслужнікі
Нацярпеліся жыхары Саўскага Бору і ад беларусаў, якія прыслугоўвалі немцам. У 1943 г. вёску зноў спалілі. Сям’я Гайдукоў перазімавала ў вёсцы Пераходцы, а ўвесну вярнулася на сваё пажарышча. «Пасеяліся неяк, загатавалі матэрыял, дошак — і пачалася блакада, — узгадвае спадар Канстанцін. —
Як гэта страшна было! Немцы ідуць — усё жывое паляць, забіваюць…
Мы пазакопвалі тое‑сёе і паехалі ў балота, у лес, схаваліся ў шалашы. Раніцай я залез на высокую елку і паглядзеў у бок Бягомля. Вёскі гараць, як свечкі! Дымы, здавалася, аж пад неба падымаюцца».
Неўзабаве сям’я Гайдукоў наважылася вярнуцца ў Саўскі Бор. Ажно выявілася, што вёску зноў знішчылі. Прычым, найбольш шкоды нарабілі падводчыкі — тыя, каго немцы набіралі з мясцовага насельніцтва для арганізацыі перавозак. «Падводчыкі — мярзотнікі, нягоднікі, параскрывалі нашыя ямы‑схованкі, патапталі гароды, усё, што мы нарыхтоўвалі, у дварах папалена, — абурана ўзгадвае Канстанцін Гайдук. — У каго хата была няскладзеная — таксама спалілі. Я потым іх адшукаў. Гэта людзі былі з Лепельскага раёна. Я, праўда, не заяўляў на іх у КДБ. Можна было, але перадумаў…»
Лясны шпіталь
Партызаны пастанавілі стварыць лясны шпіталь за 3 км ад Саўскага Бору. Канстанцін Гайдук разам з іншымі вяскоўцамі да лістапада 1943 г. пабудавалі там сем зямлянак. Дапамагаў падвозіць раненых.
Спадар Канстанцін з жахам узгадвае нямецкую бамбардзіроўку ў маі 1944 г.: «Мы крышку адбегліся з сястрычкай маленькай, пад паветку схаваліся, чуем: гудзяць самалёты. Стогн такі цяжкі. Налічыў васямнаццаць самалётаў. Як пачала калаціцца зямля, як пачало ўсё трашчаць, ірвацца, ламацца! Я далёка адбегся, а ўсё здаецца — над галавой ляцяць. У вёсцы — поўна дыму! На вуліцы, на гародах — ямы вялізныя, сцены павыламаныя, дахі з буйнакаліберных кулямётаў пасечаныя… Ай, як цяжка было! Як нас немцы ганялі! Мы пераначавалі на адным астравочку пасярод балота, а пасля пабеглі далей. Куды ні пабяжы — страляюць.
Паўтоптваліся неяк у гэтае балота, паўціскаліся і травой зверху прыкрыліся.
Адзін дзень, потым другі дзень так сама і трэці дзень… Памятаю, сядзеў я пад карчом — і раптам дождж пайшоў. Якая радасць, калі дождж ідзе! Я любіў дождж — бо немцы тады не хадзілі па лесе. Я сеў на карчы, ногі выцягнуў — а сам басанож, увесь мокры. І раптам бачу: даўжэзная гадзюка скруцілася каля ног маіх! Чорная такая, у лусачкі. Галаву крыху прыўзняла — і папаўзла прэч. А я ёй пазайздросціў. Думаю: якое ёй шчасце, як ёй добра жыць! Нікога не баіцца…»
Свае!
Праз тыдзень вярнуліся ў спаленую вёску. «Спалі, не распрануўшыся», — распавядае спадар Канстанцін. І раптам: «У небе ляцяць самалёты. Зорачкі на крылах! А па дарозе чалавек скача, ногі ледзь не да зямлі: кабылка маленькая. Пад’язджае да нас і крычыць: «Нашы прыйшлі, нашы прыйшлі!»
Мы пабеглі, глядзім: так, салдацікі нашы! Ой, мы як рынуліся да іх… Пачалі абдымаць, цалаваць!
Сталі распавядаць, як нам цяжка было, як мы доўга пакутавалі, мучыліся», — узгадвае спадар Канстанцін са слязьмі на вачах.
Танкі з савецкімі салдатамі дайшлі да вёскі Броды. Але радасць была заўчаснай: «А потым сцярвятнікі наляцелі нямецкія… І знішчальнікі, і бамбавозы. Як пачалі яны бамбіць лес, дзе танкі стаялі… Як грымела ўсё! І зеніткі білі. У небе ірвецца снарад — і адразу аблачынка ўзнікае. Здавалася, што тымі баранчыкамі ўсё неба пакрылася. А потым мы даведаліся, што былі пабітыя нашы танкісты. Ой, як мы гаравалі, як сумавалі… Яны ж ішлі нас ратаваць, недзе і родныя іхнія, і жонкі, і сем’і, і дзеці. Такі сум нас браў, што яны прыйшлі і тут ужо палеглі навечна…»
Розныя былі партызаны
Жыццё пасля вайны было цяжкае. Мужчыны загінулі — хто ў сталінскіх лагерах, хто на вайне. Гаспадарку цягнулі жанчыны і падлеткі. Неўзабаве калгас, у якім працаваў малады Косця Гайдук, расфармавалі, і ён падаўся на Мінскі трактарны завод. Папрацаваў пяць год і паступіў у педінстытут на завочнае аддзяленне. 35 год адрабіў школьным настаўнікам. Толькі пад самую пенсію вярнуўся ў родны край. Яшчэ і дзецям, і ўнукам дапамагае грашыма з пенсіі ў часы крызісу: «Але і тое гэта радасць, што ёсць каму памагчы! Здаецца, недарма жыву…»
Ілюзіяў пра нацыстаў спадар Гайдук не мае: «Ідэя іх была галоўная — зрабіць нас рабамі.
Трэба было немцаў перамагчы. Бо ў нас бы інакш і кропелькі свабоды не было.
І так яе не бачылі, а калі б немцы прыйшлі — то нам было б вельмі цяжка».
Спадар Канстанцін не мае нянавісці да партызанаў, але прагне гістарычнай справядлівасці:
«Я бачыў партызанаў, я бачыў, што там многія пакутуюць, але бачыў і тое, што там многія былі прахадзімцы. Скуралупы.
Не кажу, што ўсе партызаны былі дрэнныя. Я ж вазіў у шпіталь раненых, хворых. Былі сапраўды добрыя, шараговыя. Бачыў партызана ў самаробных лапцях з гумы. У яго сумлення не хапала ў некага зняць боты. Былі сапраўдныя партызаны. Але былі і нягоднікі, у тым ліку і сярод тых, каго цяпер лічаць героямі».
І ўсё роўна, калі Канстанцін Гайдук узгадвае, як падлеткам працаваў у партызанскім шпіталі, то ў яго вачах запальваюцца зухаватыя агеньчыкі: «Калі б, не дай Бог, і сёння… То зноў бы ў партызаны пайшоў, чэснае слова!»
Запісаў Алесь Кудрыцкі, фота аўтара
***
Афіцыйны погляд на падзеі выкладзены ў кнізе: І. Ф. Ціткоў «Брыгада «Жалязняк», Мінск, «Беларусь», 1976 г.
Сцяпан Сцяпанавіч Манковіч не любіць шмат расказваць пра свае падпольныя і баявыя справы», — такімі словамі пачынаецца кніга «Брыгада «Жалязняк».
Сакратар Бягомльскага райкама партыі С.Манковіч лічыцца стваральнікам мясцовай партызанкі. Першы атрад ён стварыў у красавіку 1942 г. на базе групы падпольшчыкаў і афіцэраў‑акружэнцаў.
Што да адмоўных успамінаў вяскоўцаў пра партызанаў, то ў афіцыйных публікацыях пашырана такое тлумачэнне: «Паліцаі, якія рабавалі сялянаў, часцяком прыкідваліся партызанамі, каб настроіць іх супраць сапраўдных народных мсціўцаў».
Варта адзначыць, што брыгада «Жалязняк» складалася ў асноўным з мясцовых людзей. Паводле афіцыйных звестак, партызанілі 23% жыхароў Бягомльскага раёна. Пры гэтым вайскоўцы, якія выйшлі з акружэння ці збеглі з палону і далучыліся да мясцовай партызанкі, складалі не больш за 8% брыгады.
Кіраўнікі брыгады «Жалязняк» Манковіч і Ціткоў атрымалі званне герояў Савецкага Саюза.
***
Усё забралі камуністы і савецкая ўлада
Настаўніца беларускай мовы з Мінска Аляксандра Сенчанка, зямлячка спадара Гайдука, мае падобны лёс. Яе бацька быў рэпрэсаваны ў 1930‑ыя, а маці як жонка «ворага народа» падпала пад падазрэнне і была расстраляная ў вайну «народнымі мсціўцамі» разам са сваёй роднай сястрой. Падаем ліст спадарыні Аляксандры з невялікімі скарачэннямі:
«…Хачу, каб хоць хтосьці пачуў крык душы. Таму і пішу адкрыта, бо ўжо даўно перастала баяцца, выпрасталася, падняла галаву. Хоць самі ўжо састарыліся, а боль не сціхае…
У 60‑х гадах нам прыслалі рэабілітацыю на бацьку. Але бальшавікі і тут без маны не маглі: пісалі, што бацька памёр ад запалення варотнай вены ў 1942 годзе. Прыдумалі ж хваробу!
Прайшлі гады. Мой старэйшы сын быў у Віцебску і папрасіў у КДБ дакументы на бацьку майго. Яму паказалі. Там было толькі два лісты: адзін пратакол, у якім ён адмаўляў прыпісаную яму контррэвалюцыйную дзейнасць, а ў другім — поўнасцю пацвярджаў. Так яго там катавалі! У канцы другога допыту было напісана: расстраляць. І прыгавор быў выкананы 19 снежня 1937 года. А ўзялі яго ў жніўні. Мама казала: «Як аўсы жалі…»
Засталося нас у мамы чацвёра, і яшчэ дзяўчынка нарадзілася пасля бацькі, пятая. З калгаса выкінулі, соткі абрэзалі. Адзін толькі Бог ведае, як мы выжылі.
У нашым пасёлку быў завод, дзе палілі вугаль, гналі шкіпінар. Мне тады было чатыры гады, а ўжо хадзіла вугаль сеяць, каб не памерці з голаду, да сіта не даставала, цягнулася ручкамі… Як нас маці зберагла — не ведаю. Толькі памятаю: голад, голад, голад…
Пачалася вайна. За што абвінавацілі маці і сястру, не ведаем. Можа, маці не ўтрымалася, можа, сказала дзе што.
Арыштавалі маці і сястру Ніну дзесьці ў студзені 1943 года, патрымалі некалькі дзён у Бягомлі ў партызанскай камендатуры, а потым расстралялі ў лесе пад Бераснёўкай.
Там было многа расстраляных.
Не давалі і пахаваць. Брат (яму было тады 15 гадоў) некалькі разоў ездзіў, каб скрасці целы забітых маці і сястры і пахаваць. Удалося яму гэта дзесьці ў сакавіку, бо, памятаю, ужо было сонечна і раставаў снег.
Ляжалі маці і сястра на возе зусім змёрзлыя. Сястры ўсю галаву пасеклі кулямі. Каб у дамавіну палажыць, вытапілі лазню, адагрэлі. Ой! А мы, малыя, поўзаем каля дзвюх трун. Не давядзі Божа!
Пахавалі маці і сястру ў Замасточчы. А выжылі мы, малыя дзеці, толькі дзякуючы нашай вялікай дружбе — і брату. Брат узяў на сябе ўвесь клопат аб нас. Дарэчы, у так званых партызанаў, казалі, была думка забіць і брата, каб не было каму адпомсціць. Але чамусьці пакінулі. І ён стаў для нас і бацькам, і маці, і братам. Яшчэ была цётка гарбатая, бацькава сястра. Так і жылі. Самі сябе кармілі: сеялі, жалі…
У 1944 годзе брата, семнаццацігадовага хлапчука, узялі ў армію, не паглядзелі, што на руках у яго малалетнія дзеці. Усім сіротам дзяржава як‑кольвек дапамагала, а нам — не: мы ж ворагі народа! Памятаю, як у 1945 годзе чырвонаармейцы прывезлі ў Бягомль дапамогу сіротам, нейкую тканіну. Усе сіроты пайшлі, усім давалі: каму на кашулю, каму на сукенку. Суседка кажа нам: «Ідзіце, вы ж таксама сіроты». Пайшлі з сястрой, доўга стаялі ў чарзе. Чырвонаармеец адарваў нам паркалю на сукенкі, а намеснік старшыні райвыканкама, які, дарэчы, добра ведаў нас, бо быў жанаты на стрыечнай бацькавай сястры, сказаў:
«Ім не трэба даваць, іх бацька быў рэпрэсаваны ў 37‑м годзе».
Чырвонаармеец адклаў тканіну, паглядзеў на нас жаласліва, бо не мог, мусіць, выступіць супраць улады. Гэта вельмі мне ўрэзалася ў памяць. Так мы з Бягомля і прыйшлі ні з чым.
З усёй сям’і вышэйшую адукацыю атрымала толькі я, меншая. Бо ўсе ўжо працавалі і дапамагалі мне як маглі. Маю нават дзве вышэйшыя адукацыі, працую настаўніцай беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі. Але забыць пра мінулае не магу.
Усё забралі, спаганілі камуністы і савецкая ўлада: дзяцінства, юнацтва, маладосць.
Адзінае, што захавалі мы на ўсё жыццё, — гэта пачуццё чалавечай годнасці, нацыянальнай. Мусіць, гены моцныя, парода харошая…»
Аляксандра Сенчанка (Шыла), Мінск