Пасол Кыргызстана ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава часова адклікана ў Бішкек для кансультацый
Кіраўнік апарата часовага ўрада Кыргызстана Эдылі Байсалаў у сваю чаргу паведаміў, што «бачыў Балджураву ў Бішкеку тыдзень таму», але дзе яна зараз, ён не ведае. Пры гэтым Байсалаў падкрэсліў, што гаворка пра адкліканне амбасадара з Беларусі не ідзе: «Амбасадар не знятая, яна працуе. Новы ўрад праводзў у Бішкеку кансультацыі. Ніякага пагаршэння стасункаў з Беларуссю няма».
Атрымаць каментар у пасольстве Кыргызстана ў Менску пакуль не ўдалося.
Нагадаем, 13 мая супрацоўнікі беларускага пасольства ў Кыргызстане пакінулі гэтую краіну з меркаванняў бяспекі:на працягу красавіка‑мая ля будынка пасольства ў Бішкеку праходзілі пікеты з патрабаваннем выдаць Курманбека Бакіева, які знаходзіцца ў Беларусі, новым уладам Кыргызстана. Ад’езд дыпламатаў з Бішкека прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных назваў часовай мерай, звязанай «выключна з пагрозай іх жыццю і бяспецыі». «Пагроза зыходзіць ад экстрэмісцкіх элементаў, якія дзейнічаюць у Кыргызстане і якіх ніхто не кантралюе», — патлумачыў прэс‑сакратар.
БелаПАН