Работнік
14.05.2010 15:13
—
Новости Общества
Упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілёўскага аблвыканкама аб’яўлены ў міждзяржаўны вышук раней не судзімы Сяргей Астапенка, які працаваў загадчыкам сектара банкаўскага абслугоўвання юрыдычных асоб аддзела аперацыйнага абслугоўвання Магілёўскага рэгіянальнага аддзялення ААТ «Белзнешэканамбанк».
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі, у дачыненні да банкаўскага служачага расследуецца справа на падставе ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры).
У красавіку Сяргей Астапенка незаконна без плацежнай інструкцыі кліента пералічыў з разліковага рахунку ААТ »Магілёўскі завод штучнага валакна» на рахунак ТАА »Тэрмаіндустрыя» амаль 1,2 млрд. рублёў. Затым з гэтых грошай ён 191,9 млн. рублёў перавёў на разліковы рахунак мясцовага індывідуальнага прадпрымальніка, а астатнюю суму — 990 млн. рублёў — на свой бягучы рахунак.
Перавёўшы выкрадзеныя грошы ў наяўныя ў касах і банкаматах Магілёва, злачынца знік.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН