Спецыяліст: У Беларусі не можа быць мясцовага распаўсюду поліяміеліту

Источник материала:  
14.05.2010 11:20 — Новости Общества
У Беларусі не можа быць мясцовага распаўсюджання поліяміеліту, заявіла БелаПАН загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.

Паводле яе слоў, жыхарам краіны не пагражае распаўсюджанне інфекцыі, якая перадаецца праз прадукты харчавання, ваду, таму што беларусы «прышчэплены ад поліяміеліту, а значыць, маюць імунітэт да гэтага захворвання». Вакцынацыя праводзілася з сярэдзіны мінулага стагоддзя.

Прышчэпка ад поліяміеліту ўваходзіць у Нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак. Першыя прышчэпкі ад поліяміеліту робяцца інактывіраванымі вакцынамі. Выпадкі адмовы ад прышчэпак у Мінску не сустракаюцца. Фісенка падкрэсліла, што непрышчэпленыя дзеці знаходзяцца ў групе рызыкі.

Яна адзначыла, што ў 2002 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя

прызнала Беларусь краінай, свабоднай ад поліяміеліту. Гэты статут пацвярджаецца штогод.

Пры гэтым Фісенка падкрэсліла, што Беларусь

не абаронена ад завозных выпадкаў захворвання, для выяўлення якіх «працуе сістэма нагляду, якая дазваляе выявіць і не прапусціць ніводнага выпадку поліяміеліту».

У Беларусі, сказала Фісенка, сістэма аховы здароўя працуе на апярэджанне: «Мы не чакаем, пакуль урач западозрыць поліяміеліт, а як толькі з’яўляюцца сімптомы, якія не выключаюць гэта захворванне, дзеці абследуюцца на інфекцыю ў абавязковым парадку. Штогод з вострымі вялымі паралічамі ў Мінску абследуецца на поліяміеліт да 20 чалавек. Станоўчых вынікаў няма».

***

Поліяміеліт — высокаінфекцыйнае захворванне, якое паражае нервовую сістэму. На працягу некалькіх гадзін можа выклікаць поўны параліч. Вірус трапляе ў арганізм праз рот і размножваецца ў кішэчніку. Першапачатковымі сімптомамі з’яўляюцца высокая тэмпература, стомленасць, галаўны боль, млоснасць, рыгіднасць шыі і боль у канечнасцях. Адзін з 200 выпадкаў інфікавання прыводзіць да неабарачальнага паралічу (звычайна ног). З такіх паралізаваных 5—10% паміраюць у выніку імабілізацыі дыхальнай мускулатуры.

У маі ўспышка поліяміеліту адбылася ў Таджыкістане. Захварэлі каля 300 чалавек, 13 памерлі.
Алена Спасюк, БелаПАН

←Козулин: обжаловать наложение штрафа - это унижение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика