РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Смяротны калектар

У Сенненскім раёне падчас ачысткі каналізацыйнага калектара на тэрыторыі летніка для дзяцей два чалавекі загінулі, яшчэ два атруціліся газам і былі шпіталізаваныя.

Як паведамілі "Звяздзе" у пракуратуры Віцебскай вобласці, на сённяшні дзень мяркуецца, што загінулыя — аднаму 58, а другому 56 гадоў — атруціліся газамі, якія накапіліся ў калодзежах. Яны працавалі на прадпрыемстве "Віцязь", якому і належыць летнік, і дапамагалі рыхтаваць лагер да адкрыцця. Яшчэ два — інжынер і рабочы — з атручэннямі шпіталізаваныя ў Віцебскую абласную бальніцу. Яны нейкім чынам здолелі выжыць ў смяротным калектары — былі далей ад раёна накаплення газа ці проста меней часу правялі ў калектары. І раней былі выпадкі, калі пры прачыстцы калектараў гінулі людзі, але каб адразу ў выніку памерлі два чалавекі і столькі ж атруціліся, такога, бадай, яшчэ не было.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Мужчыны сталі ахвярамі маланкі

Здарылася гэта на станцыі Полацк вечарам у сераду, калі мужчыны хаваліся ад дажджу пад дрэвам.

Паводле звестак прэс-сакратара упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Аляксандра Марчанкі, разрадам маланкі каля сямі гадзін вечара ўдарыла двух 53-гадовых непрацуючых жыхароў Полацка. На жаль, аднаму з іх медыкі ўжо нічым не маглі дапамагчы —ён загінуў на месцы. Другі ж мужчына з дыягназам "тэрмічны апёк правага вуха 1-2 ступені" быў змешчаны ў аддзяленне рэанімацыі.

Ігар ГРЫШЫН.

Як нас дураць

На банкаўскі рахунак у... Грэцыі і ў Лондане

Жыхар Ваўкавыска вырашыў набыць машыну праз інтэрнэт, кошт здаўся выгадным, а затым...

Прадметам здзелкі быў аўтамабіль "Фольксваген Шаран" 2000 года выпуску па цане 3800 еўра. Дэталі агаворваліся па электроннай пошце. Умова прадаўца — 1900 еўра авансу. Пакупнік пералічыў гэтую суму на рахунак банка ў ... Грэцыі, пасля чаго прадавец запэўніў, што машына неўзабаве будзе дастаўлена на беларуска-польскую мяжу. А яшчэ праз некалькі дзён ён патэлефанаваў кліенту з інфармацыяй, што аўтамабіль ужо пераехаў мяжу і яго можна забраць. Для гэтага трэба толькі пералічыць другую частку сумы на ... рахунак аднаго з банкаў у Лондане. Што і было зроблена пакупнікам. А затым ... Калі пакупнік патэлефанаваў на мяжу, то высветлілася, што гэтай машыны тут няма. Званок прадаўцу, а ў адказ: "Праблема з дастаўкай, пачакайце некалькі дзён". Калі ж "кінуты" пакупнік зноў зайшоў на той жа сайт, то аказалася, што гэты ж аўтамабіль быў зноў выстаўлены на продаж, але ўжо па іншай цане.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

І паклаў у сваю кішэню...

Беспрацоўны жыхар в. Малыя Зводы (Брэсцкі раён) у 2009 годзе працаваў гандлёвым прадстаўніком на адным прадпрыемстве. Вось у той час ён і атрымаў на складзе РУГП "Белімпартгандаль" офісную паперу, якую прадаў за наяўны разлік, а грошы ў суме 50 597 556 рублёў паклаў у сваю кішэню. Праведзены вобыск, а на маёмасць злодзея накладзены арышт.

Утапілася дзіця

У пасёлку Палескі Лунінецкага раёна 5-гадовы хлопчык упаў у вадаём, які мае 1 м глыбіні і знаходзіцца за дзвесце метраў ад пасёлка.

Сымон Свістуновіч.

←Грузин и белоруска обманули 15 граждан Молдовы почти на Br200 млн

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика