Радыяцыйнае забруджванне сёння і праз дзясяткі гадоў

Источник материала:  

Учора ў Мінску адбылася прэзентацыя атласа сучасных і прагнозных аспектаў наступстваў аварыі на ЧАЭС на пацярпелых тэрыторыях Расіі і Беларусі. Гэты фундаментальны даведачна-навуковы твор быў падрыхтаваны беларускімі і расійскімі навукоўцамі ў рамках адпаведнай праграмы Саюзнай дзяржавы, паведаміў намеснік дырэктара Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Мікалай Цыбулька.

Радыяцыйнае забруджванне сёння і праз дзясяткі гадоўАтлас створаны для навуковай сістэматызацыі матэрыялаў аб радыяцыйна забруджаных тэрыторыях Беларусі і Расіі, адлюстраваных з дапамогай рознамаштабнага картаграфавання абагульненай і спецыялізаванай інфармацыі існуючага забруджвання. З дапамогай атласа цяпер дзяржаўныя органы кіравання, мясцовыя ўлады і спецыялісты змогуць атрымаць цалкам дакладную і зразумелую інфармацыю аб радыяцыйным становішчы, даведацца пра ацэнкі перспектыў і планавання мераў па сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых рэгіёнаў.

Намеснік дырэктара паведаміў, што ў стварэнні гэтага капітальнага дакумента з боку Беларусі і Расіі прымалі ўдзел 19 арганізацый і навуковых устаноў. Атлас складаецца з чатырох раздзелаў. Спачатку ідзе аглядная інфармацыя аб катастрофе, потым два раздзелы прысвечаны картаграфічнай інфармацыі дынамікі радыяцыйнага забруджвання, у тым ліку ландшафтаў. Апошнім з'яўляецца даведачны артыкул.

У межах саюзнай праграмы па стварэнні атласа было зроблена дэталёвае абследаванне Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка плошчай 216 тысяч гектараў. У запаведніку ўдакладняліся ўзроўні ўтрымання цэзію, стронцыю і іншых трансуранавых элементаў.

Гэта дазволіла стварыць дакладныя карты па стане на сённяшні дзень, а таксама прагнозныя карты меркаванага забруджвання на 2016 год і далей праз кожныя 10 гадоў, ажно да 2056 года.

Атлас мае даволі буйны фармат і ўключае значны аб'ём інфармацыі, таму тыраж яго не вельмі вялікі. Расійскі бок надрукаваў для сябе 1000, а наша краіна — 1400 экзэмпляраў. Акрамя гэтага, дэпартамент па ліквідацыі катастрофы на ЧАЭС зрабіў яшчэ тысячу экзэмпляраў атласа ў электронным варыянце.

Начальнік аддзела дэпартамента адзначыла, што стварэнне атласа не з'яўляецца камерцыйным праектам, таму яго не будзе ў свабодным продажы. Атлас будзе размяркоўвацца сярод структур дзяржаўных органаў кіравання, навуковых устаноў, спецыялістаў і бібліятэк.

Якое радыяцыйнае становішча чакае забруджаныя тэрыторыі праз дзясяткі гадоў? Дырэктар дэпартамента па гідраметэаралогіі Мінпрыроды Марыя Герменчук адзначыла, што, згодна з прагнознымі картамі, у 2016 годзе плошчы забруджаных тэрыторый па стронцыі і цэзіі паменшацца прыкладна на 10 працэнтаў. Потым тэмпы скарачэння забруджаных тэрыторый замарудзяцца. Да 2056 года плошчы забруджвання глебы цэзіем-137 будуць памяншацца, па стронцыю — памяншацца, па плутонію памер забруджвання застанецца на ранейшым узроўні, аднак крыху павялічацца плошчы забруджвання амерыцыем-241. Спадарыня Герменчук удакладніла, што гэта не сенсацыя і баяцца няма чаго, бо амерыцый з'яўляецца пабочным прадуктам распаду плутонію-241, якога шмат у 30-кіламетровай зоне. У перспектыве асаблівага ўплыву гэтага радыеактыўнага рэчыва на насельніцтва Беларусі спецыялісты не прагназуюць, запэўніла Марыя Герменчук.

Сяргей КУРКАЧ.

←Грузин и белоруска обманули 15 граждан Молдовы почти на Br200 млн

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика