У Лучаі адсвяткуюць 20-годдзе вяртання касцёла і 255-годдзе ўтварэння парафіі
13.05.2010 10:23
—
Новости Общества
15 мая 2010 года у лучайскім касцёле святога Юды Тадэвуша (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) адбудзецца вялікая ўрачыстасць - 20-годдзе вяртання касцёла вернікам і 255-годдзе ўтварэння парафіі, а таксама свята св. Андрэя Баболі. Прыняць удзел у гэтай значнай для парафіі падзеі запрашаюцца ўсе, хто меў дачыненне да вяртання і аднаўлення касцёла, а таксама ўсе жадаючыя.
Пачатак святой Імшы ў 16 гадзін. Пасля запланавана канцэртная праграма з удзелам хору шаркаўшчынскай парафіі і цырка "Мара" з Шаркаўшчыны, моладзевага гурта з парафій у Шуміліне і Віцебску, гульні і забавы.