Былая дырэктарка Дому польскага застаецца падазраванай

Источник материала:  
13.05.2010 10:30 — Новости Общества
У сераду пры канцы дня закончыўся допыт Тэрэсы Собаль — былой кіраўніцы Дому польскага ў Івянцы. У Валожынскім РАУС сьледчы Шульга паведаміў ёй, што крымінальная справа супраць яе паводле артыкулу 210 аб злоўжываньні службовым становішчам працягваецца. Адзінае, што зьменена кваліфікацыя — з часткі другой (зьдзяйсьненьне групай асобаў) на частку першую.

Пра гэта паведаміў адзін з кіраўнікоў незарэгістраванага Саюзу палякаў Андрэй Пачобут. Зьмена артыкулу азначае, што сьледзтва лічыць: злоўжываньне зроблена Тэрэсай Собаль аднаасобна, сказаў ён. Нагадаем, што спадарыня Собаль актыўна падтрымлівала Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які не прызнаецца ўладамі. Праз гэта супраць яе распачалі крымінальную справу, пазьней міліцыянты занялі івянецкі Дом польскі, Тэрэсу Собаль ды іншых актывістаў прымусам вывелі зь яго, а будынак апячаталі. Затым валожынскі суд прыняў рашэньне, сутнасьць якога ў тым, што Тэрэса Собаль ня можа больш знаходзіцца ў Доме польскім.

Што датычыць крымінальнай справы, яе зьмест у тым, што Тэрэсе Собаль кіраўніцтва СПБ, якое знаходзіцца ў Горадні, пры канцы 2004 году — разам з іншымі кіраўнікамі дамоў польскіх — выдала па выніках працы грашовую дапамогу. Гэта сьледзтва лічыць злоўжываньнем службовым становішчам.


Радыё Свабода

←Директор "Гродно рыба" и руководство Гродненского мясокомбината подозреваются в коррупционных преступлениях

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика