Дзень нараджэння ў свеце традыцыйнай культуры

Источник материала:  

 У народным асяроддзі глыбока верылі, што на працягу сутак час мае неаднастайны характар. Напрыклад, "нешчаслівымі" для нараджэння лічыліся поўнач і поўдзень, а таксама момант захаду сонца. Акрамя таго, існавала паданне, што ў сутках ёсць "шчаслівыя" і "нешчаслівыя" хвіліны, гадзіны.

 Калі дзіця нараджалася ў прамежку часу ад поўначы і да поўдня, лічылася, што гэта спрыяльны фактар, які прадказвае, што нованароджаны даволі хутка пачне хадзіць, гаварыць, будзе рознабакова развітым чалавекам.

 Другая палова дня, г. зн. час ад поўдня і да поўначы лічыўся меней спрыяльным. У гэты час на свет з'яўляюцца людзі недаўгавечныя і непрыстасаваныя да жыцця.

 Агульнавядома, што момант захаду сонца лічыцца небяспечным часам, які аказвае істотны ўплыў на фізічны стан чалавека, таму дзеці, народжаныя ў гэты час, не мелі добрага здароўя і жадання шмат папрацаваць.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

←Бывший идеолог приговорен к 4 годам лишения свободы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика