Педагагічны стаж сям'і — больш за 400 гадоў!

Источник материала:  

Ну і ну!

У Віцебску арганізавалі першую абласную сустрэчу прадстаўнікоў настаўніцкіх дынастый. У многіх з іх багаты агульны педагагічны стаж: у некаторых — сотні гадоў.

Педагагічны стаж сям'і — больш за 400 гадоў!Сярод іх ёсць дынастыя Коршыкавых. На сустрэчы яны прадстаўлялі Кастрычніцкі раён горада Віцебска. Пачатак працоўнага настаўніцкага шляху сям'і датаваны 1915 годам. Гэтая педагагічная дынастыя — чатыры пакаленні настаўнікаў: 12 педагогаў. Агульны педагагічны стаж — 409 гадоў.

Цікава, што самым першым настаўнікам у гэтай сям'і была Слабова (Новікава) Ганна Мікалаеўна, якая разам з Крупскай выкладала на курсах для рабочых. У гады Вялікай Айчынай працавала ў блакадным Ленінградзе. Другі "заснавальнік" дынастыі — Фёдар Пятровіч Кочнеў дзякуючы шчырым адносінам да работы, навукі, дайшоў да пасады рэктара Маскоўскага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (займаў гэтую пасаду ў 1955—1980 гадах).

І цяпер прадстаўнікі дынастыі працуюць у галіне адукацыі. Коршыкаў Фёдар Паўлавіч — намеснік дэкана матэматычнага і фізічнага факультэта Віцебскага ўніверсітэта імя П. Машэрава. Павел Фёдаравіч Коршыкаў — дырэктар адной з віцебскіх школ, Надзея Васільеўна Коршыкава — спецыяліст аддзела адукацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска.

На жаль, у нашы дні інтарэс з боку моладзі на настаўніцкай прафесіі не такі вялікі, як калісьці. Але такія акцыі, як злёт прадстаўнікоў дынастый, могуць паспрыяць у стварэнні добрага іміджу прафесіі — адной з самай паважаных ва ўсе часы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Бывший идеолог приговорен к 4 годам лишения свободы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика