Быць беларусам: Наталля Сцяжко
11.05.2010 13:53
—
Новости Общества

Сёння прапануем вашай увазе анкету Наталлі Сцяжко, галоўнага рэдактара кінастудыі "Беларусьфільм", кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта, магістра бізнэс-адміністравання.
Быть белорусом: Виктор Малишевский >>>
Быть белорусом: Михаил Демченко >>>
Быть белорусом: Лидия Ермошина >>>
Быть белорусом: Андрей Кончик >>>
- Быць беларусам - што гэта значыць? Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?
- Быць беларусам - проста жыць і быць ім. Гэта ў сэрцы - як бацькі, дзеці, муж. Гэта маё і ўсё!
- Якія ўнікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?
- Пачуццё гумару і хітрасць.
- Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус - не беларус.
- Жыццё Еўфрасінні Полацкай і яе крыж, Грунвальдская бітва, Біблія Скарыны, Статут Вялікага княства Літоўскага.
- Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?
- Матчыны калыханкі.
- Беларус без ведання мовы ці беларус?
- Так, беларус, бо не чалавек вінаваты, што з ім паўсюль размаўляюць на рускай мове. Гэта справа часу і дзяржаўнага выхавання.
- Чым беларускім вы ганарыцеся?
- Усім - прыродай, прыгажосцю жанчын і працавітасцю мужчын, спадчынай, культурай. А асабліва ганаруся сваёю дачкою Вольгай Сцяжко - піяністкай сусветнага ўзроўню, выпускніцаю гімназіі-каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі і Лонданскай каралеўскай акадэміі музыкі, якая выступае з канцэртамі па ўсім свеце. Таксама сынам Косцем, які расце сапраўдным беларусам. Мужам, бо ён мяне кахае, і я для яго найлепшая ў свеце.
- Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў?
- Мы вельмі добрыя суседзі - можам і гарэлкі выпіць, і папрацаваць добра, і дапамагчы, калі трэба, мы - надзейныя і добразычлівыя.
- Што робіць беларусаў адметнымі ва ўсім свеце?
- Наша культура, толькі праз яе мы інтэгруемся ў сусветны кантэкст.
- Як вы бачыце будучыню Беларусі?
- Беларускай - добрай, шчырай, дэмакратычнай і заможнай.
Заўтра мы прапануем вам наступную анкету. А пакуль чакаем на форуме вашых адказаў на пытанне, што асабіста для вас значыць - быць беларусам? Найбольш цікавыя меркаванні будуць апублікаваныя ў асобным матэрыяле.