Калякін і Раманчук усклалі кветкі на плошчы Перамогі
09.05.2010 13:39
—
Новости Общества
Прадстаўнікі апазіцыйных партый ушанавалі 9 мая ў Мінску памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне.
У 10.30 на плошчы Перамогі сабраліся прыкладна 50 ветэранаў — прыхільнікаў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет». Яны ўсклалі кветкі да манумента Перамогі і правялі невялікі мітынг. Як адзначыў падчас свайго выступлення лідэр партыі Сяргей Калякін, актывісты дэмакратычных сіл традыцыйна ўшаноўваюць памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. «Мы віншуем ветэранаў, выказваем удзячнасць ім за тое, што яны зрабілі. Яны вызвалілі Беларусь ад фашызму. І я думаю, што гэтыя людзі могуць прывесці краіну да лепшай будучыні», — адзначыў Калякін.
Разам з ветэранамі ўсклаў кветкі намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук.
Сяргей Пульша, БелаПАН