«Гавары праўду!» ушанавалі памяць Васіля Быкава на Усходніх могілках

Источник материала:  
07.05.2010 12:00 — Новости Общества
На Усходніх могілках Мінска 7 мая былі ўскладзеныя кветкі да магілы беларускага пісьменніка Васіля Быкава (1924—2003).

На Усходніх могілках Мінска 7 мая былі ўскладзеныя кветкі да магілы беларускага пісьменніка Васіля Быкава (1924—2003).

Да магілы прыйшлі два дзесяткі чалавек: сярод іх — Генадзь Бураўкін, Генадзь Грушавы, гросмайстар Віктар Купрэйчык, удава пісьменніка Ірына Быкава. Акцыя была зладжана грамадскай ініцыятывай «Гавары праўду!».

У часе мерапрыемства быў ініцыяваны збор подпісаў за наданне імя Васіля Быкава адной з цэнтральных вуліцы беларускай сталіцы.

«Развітацца з Васілём Быкавым у чэрвені прыйшлі 50 тыс. чалавек. Я думаю, што сабраць столькі подпісаў праблемы не будзе», — сказаў кіраўнік ініцыятывы «Гавары праўду!», пісьменнік Уладзімір Някляеў

, асабліва падкрэсліўшы, што трэба змагацца за наданне імя Быкава адной з цэнтральных вуліц, а не на выселках у Ждановічах.


СП

←Нацбанк Беларуси с 12 мая снижает ставку рефинансирования до 12% годовых

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика