Уладзімір Панцюхоў узначаліў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў

Источник материала:  

6 мая на першай арганізацыйнай сесіі дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў новага 26-га склікання выбралі свайго лідара. Ім стаў Уладзімір Панцюхоў, які ўзначальваў абласны Савет папярэдняга склікання.

Сваю задачу, як і ўсіх новаабраных дэпутатаў, ён бачыць у цеснай працы з насельніцтвам. Найбліжэйшым часам абласны Савет у новым складзе мае намер заняцца праблемай падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак і добраўпарадкаваннем, навядзеннем парадку на зямлі. У Год якасці Уладзімір Панцюхоў ініцыюе новую праграму: "Будаўніцтву жылля — дэпутацкі клопат".

Ілона Іванова.

←7 мая TUT.BY отмечает День радио

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика