Пасольства Польшчы ў Беларусі чакае прызначэння новага пасла
04.05.2010 15:20
—
Новости Общества
Як паведаміў прэс‑сакратар польскай дыпмісіі Павел Марчук, пасол Генрык Літвін пакінуў Беларусь амаль адразу пасля авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам. Зараз пасольствам кіруе часовы павераны Вітольд Юраш.
http://www.belapan.com
«Мы чакаем прызначэння новага пасла. Сітуацыя даволі складаная, бо рашэнне аб прызначэнні трэба ўзгадніць з прэзідэнтам краіны, а ў нас зараз выканаўца абавязкаў прэзідэнта. Магчыма, рашэнне па кандыдатуры будзе, але яго трэба ўзгадніць з больш шырокім колам асоб», — сказаў Марчук.
Генрык Літвін быў прызначаны паслом у Беларусі ў лютым 2006 года, аднак у сувязі з напружанасцю ў беларуска‑польскіх адносінах з‑за канфлікту ў Саюзе палякаў на Беларусі пачаў выконваць абавязкі толькі ў снежні 2007 года.
http://www.belapan.com