БАЖ на форуме «СМІ ў Беларусі»
04.05.2010 15:21
—
Новости Общества
Да гэтай падзеі БАЖ падрыхтаваў адмысловыя паштоўкі. На іх намаляваны індзеец, які перадае журналістам трубку міру. «Разам з сумленнем і адказнасцю» — гучыць подпіс да паштоўкі. «Гэта сімвалізуе наша жаданне, каб адрозненні паміж дзяржаўнай і недзяржаўнай прэсай хутчэй зніклі. Мы не хочам дзяліцца на «чэсных» і «нячэсных», а хочам толькі працаваць разам — сумленна і адказна», — расказала адна з удзельніц акцыі журналістка Алена Якжык. Па яе словах, паштоўкі з віншаваннямі з вялікай ахвотай бралі і калегі, і высокія чыноўнікі. Акрамя таго, святочныя паштоўкі з’явіліся ў мінскіх кавярнях.
СП