Памінальны дзень

Источник материала:  

На працягу першага года пасля смерці сваяка і ўсіх наступных гадоў на могілкі лепш хадзіць па суботах (акрамя 9-га і 40-га дзён пасля смерці, а таксама дня шанавання продкаў — Радаўніцы, якая заўсёды выпадае на аўторак).

 Варта ведаць і вучыць гэтаму дзяцей: якой дарогай вы прыходзіце на могілкі, такой і назад вяртайцеся.

 На працягу трох гадоў адзначалі дзень нараджэння памерлага і дзень яго смерці. Пасля заканчэння гэтага тэрміну адзначалі толькі дзень смерці і ўсе гадавыя царкоўныя святы памінання продкаў.

Мы прывядзём самыя распаўсюджаныя памінальныя дні, якія былі зафіксаваныя ў розныя часы на тэрыторыі Беларусі (даты адпавядаюць праваслаўнаму календару):

 Дзедава пятніца, Дзедава субота — пятніца і субота на 10-м тыдні перад Вялікаднем;

 Дзедава пятніца, субота, Мясаедныя, Мясапусныя Дзяды — пятніца і субота на 9-м тыдні перад Вялікаднем;

 Грамнічныя Дзяды — пятніца і субота напярэдадні Грамніц, або Стрэчання (15 лютага);

 Бацькоўская субота — субота на 6-м тыдні перад Вялікаднем;

 Бацькоўская субота — субота на 5-м тыдні перад Вялікаднем;

 Бацькоўская субота — субота на 4-м тыдні перад Вялікаднем;

 Радаўніца — аўторак на 2-м тыдні пасля Вялікадня;

 Траецкая субота — субота на 7-м тыдні пасля Вялікадня;

 Яблычны Спас — 19 жніўня (дзень памінання памерлых дзяцей);

 Спасаўскія Дзяды — пятніца і субота перад Успеннем Багародзіцы (28 жніўня),

 Восеньскія Дзяды — субота на 3-м тыдні пасля Пакроваў (14 кастрычніка),

 Змітраўскія Дзяды — субота напярэдадні 8 лістапада (дзень ушанавання святога Дзмітрыя Салунскага);

 Міхайлаўскія Дзяды — субота напярэдадні 21 лістапада (дзень ушанавання архістратыга Міхаіла);

 Піліпаўскія Дзяды — пятніца і субота напярэдадні Каляднага паста (пачатак — 28 лістапада).

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

←Лукашенко предложил амнистировать к Дню Победы три тысячи человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика