10 мая ў паліклініках— субота, а 15 мая — рабочы дзень

Источник материала:  

У сувязі з пераносам у краіне працоўнага дня з панядзелка 10 мая на суботу 15 мая былі ўнесены змяненні і ў графік работы арганізацый аховы здароўя.

Як паведамляе прэс-служба галоўнага медыцынскага ведамства нашай краіны, 8 мая ўсе арганізацыі аховы здароўя будуць працаваць па суботнім графіку работы. 9 мая будзе дзейнічаць святочны графік работы. 10 мая бальнічныя арганізацыі, якія маюць стацыянарныя ложкі, працуюць па графіку рабочага дня, а амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі — па графіку работы ў суботу. 15 мая бальнічныя арганізацыі будуць працаваць па суботнім графіку, а амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі — па графіку рабочага дня.

Надзея НІКАЛАЕВА.

←Лукашенко предложил амнистировать к Дню Победы три тысячи человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика