Прадпрымальніка затрымалі за сьцяжкі "Гавары праўду"

Источник материала:  
Прадпрымальніка з Барысава Міхаіла Васільева затрымалі ў гарадзкім парку за раздачу сьцяжкоў з надпісам "Гавары праўду".Міхаіл Васільеў меў каля 10 сьцяжкоў, якія раздаў у парку, дзе сёньня адзначаецца Першатравень, за некалькі хвілін. Пасьля гэтага да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі.

Маёр міліцыі Барысаўкага РАУС Сяргей Гуарэлік патлумачыў затрыманьне тым, што нібыта Міхаіл Васільеў раздаваў друкаваную прадукцыю.

Затрыманага прадпрымальніка цяпер трымаюць у Доме культуры на тэрыторыі парку. Міліцыя раіцца з кіраўніцтва, што рабіць з Міхаілам Васільевым.

←Фото. В Берлине открылась фотовыставка «Путь к Победе»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика