Часова прыпынены ўвоз латвійскай рыбнай мукі

Источник материала:  

Галоўнае ўпраўленне ветэрынарыі з дзяржаўнымі ветэрынарнай і харчовай інспекцыямі міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання часова прыпынілі ўвоз на тэрыторыю Беларусі рыбнай мукі вытворчасці ТАА "Каліфекс" (Латвія).

Пры правядзенні даследаванняў у дзяржаўнай установе "Белдзяржветцэнтр" прадукцыі гэтага вытворцы была ўстаноўлена неадпаведнасць яе патрабаванням стандарту і ветэрынарна-санітарнаму нарматыву па бяспецы кармоў і кармавых дабавак па ўтрыманні карбаміду. У харчовую і ветэрынарную службу Латвійскай Рэспублікі накіраваны запыт на атрыманне інфармацыі адносна прычынаў павялічэння карбаміду ў рыбнай муцэ.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Конфискованные у известных журналисток компьютеры направлены на допэкспертизу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика