Слонімец прыме ўдзел у парадзе Перамогі
30.04.2010
—
Новости Общества
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны са Слоніма Мікалай Іванавіч Лакцюшын прыме ўдзел
у парадзе Перамогі, які адбудзецца 9 мая ў Маскве.
З Беларусі на парад Перамогі запрошаны толькі 7 чалавек, у тым ліку і Мікалай Іванавіч Лакцюшын. Журналісту Мікалай Іванавіч сказаў, што ў Маскву на парад ён запрошаны ўпершыню.
Па словах ветэрана Лакцюшына, на вайну ён быў прызваны ў 1943 годзе. Спачатку трапіў у 365-ю матастралковую брыгаду, якая знаходзілася ў Сталінградзе. Там прайшоў курс маладога байца, а потым быў адпраўлены ў мінамётнае падраздзяленне 65-й арміі, якой камандаваў двойчы Герой Савецкага Саюза Павел Батаў. Ваяваў у Польшчы, Германіі. Узнагароджаны 22 медалямі і 3 ордэнамі.
Сяргей ЧЫГРЫН.