МАЗ — лепшы грузавік года

Источник материала:  

Мінскі аўтамабільны завод у барацьбе за званне лепшага ў самай прэстыжнай намінацыі конкурсу "Грузавік года", што праходзіў у рамках Міжнароднай спецыялізаванай выставы "Камерцыйны аўтатранспарт 2010", абышоў грузавікі сусветнавядомых вытворцаў — "Мерседэс", "Вольва", "Сканія", КамАЗ, "Урал" — і стаў пераможцам.

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" у прэс-цэнтры МАЗа, у выставе, што сёлета праходзіла ў Маскве, прымалі ўдзел практычна ўсе вядучыя сусветныя вытворцы, якія прадстаўляюць лепшыя ўзоры аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў, прычэпаў, фургонаў і спецтэхнікі. На гэты раз кампетэнтнае журы конкурсу вырашыла, што лепшы грузавік года — цягач МАЗ-5440А9 беларускага аўтавытворцы. Асноўным крытэрыем пры адборы намінантаў конкурсу з'яўляўся ўклад транспартнага сродку ў павышэнне эфектыўнасці перавозак, пры тым улічваліся такія параметры як навізна тэхнічных рашэнняў, эксплутацыйныя затраты, аб'ёмы продажаў, фінансавыя ўмовы набыцця, наяўнасць сэрвісу і іншыя. Між іншым, Мінскі аўтамабільны завод не ўпершыню бярэ ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе "КАМТРАНС" і атрымлівае ўзнагароды: раней, у 2005 годзе, прадпрыемства станавілася пераможцам у намінацыі "Лепшы айчынны грузавік года".

Ігар ГРЫШЫН.

←Конфискованные у известных журналисток компьютеры направлены на допэкспертизу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика