У Беларусі столькі свабоды слова, што і ва Ўзбэкістане

Источник материала:  
У сёлетнім дакладзе аб стане свабоды слова ў сьвеце амэрыканскай праваабарончай арганізацыі "Freedom House" Беларусь знаходзіцца на 189 месцы разам з Узбэкістанам. Усяго ў гэтым рэйтынгу 196 краінаў.Паводле "Freedom House", у 2009 годзе прыблізна ў траціне краінаў сьвету ёсьць свабода прэсы, у траціне гэтая свабода часткова абмежаваная, а ў траціне свабоды прэсы проста няма.

Беларусь традыцыйна ў рэйтынгах свабоды слова " Freedom House " трапляе ў хвост сьпісу, як краіна зь несвабоднай прэсай.

Паводле "Freedom House", летась годзе найбольш свабодна журналісты пачувалі сябе ў паўночнаэўрапейскіх краінах: Фінляндыі, Ісьляндыі, Нарвэгіі і Швэцыі.
←Что подорожает летом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика