Сабраў аскепкі і... паехаў далей

Источник материала:  

У Ваўкавыскім раёне на 50-м кіламетры аўтадарогі Гродна — Ружаны — Івацэвічы ў выніку наезду загінула 42-гадовая жанчына.

Дзве сяброўкі вярталіся з гасцей дадому ў г. п. Рось. Спадарожны аўтамабіль падвёз іх да вёскі Волпа, дзе жанчыны выйшлі і вырашылі зайсці ў кавярню. Каля гадзіны ночы выйшлі з кавярні і пашпацыравалі ў бок Ваўкавыска. Адной з іх пашчасціла злавіць спадарожную машыну, другая ж пайшла далей па краі праезнай часткі. Неўзабаве ў гэты час па той дарозе праязджаў грузавы аўтамабіль. На цёмнай вопратцы жанчыны не было святлоадбівальных элементаў, магчыма таму кіроўца аўтамабіля не заўважыў пешахода і наехаў на яе. Пасля гэтага з'ехаў з месца здарэння.

— У трох раёнах вобласці аб'явілі план "Перахоп", — паведаміў начальнік службы прафілактыкі і прапаганды бяспекі дарожнага руху спецыяльнага падраздзялення ДПС "Страла" Яўген ЛАПЕЦ. — Раніцай кіроўцу-ўцекача затрымалі ў Слоніме на стаянцы мясакамбіната. Грузавік, якім кіраваў мужчына, быў пашкоджаны. Тым не менш, кіроўца сцвярджае, што "не бачыў і не збіваў ніякага пешахода..."

Надзея ДРЫЛА.

←Burberry начинает выпускать косметику

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика