АБЗАЦ

Источник материала:  

У касцёле святых Сымона і Алены перад галоўным алтаром будзе выстаўлена копія славутай Турынскай плашчаніцы. Рэліквія будзе дастаўленая ў касцёл 3 мая. Вернікі змогуць пакланіцца і ўшанаваць рэліквію падчас экскурсіі, якая будзе праводзіцца ў маі кожную суботу і сераду ў 14.00. Копія выраблена ў горадзе Турыне (Італія), дзе захоўваецца арыгінал плашчаніцы.

У Беларусі паступова павялічваецца сярэдні ўзрост пры ўступленні ў паўторны шлюб. Па звестках Белдзяржкамстата, летась сярэдні ўзрост жанчыны на момант рэгістрацыі паўторнага шлюбу складаў 37,3 года, мужчыны — 40,2 года. Для параўнання: у 2000 годзе было адпаведна 36,7 і 39,1 года. Летась сваё новае сямейнае шчасце знайшлі 17 тыс. 391 разведзеная жанчына і 18 тыс. 330 разведзеных мужчын, 1 тыс. 999 удоў і 1 тыс. 55 удаўцоў.

Настаўніца рускай мовы і літаратуры Коранеўскай СШ Бешанковіцкага раёна Ірына Сімановіч заваявала паездку ў Венесуэлу па выніках конкурсу "Пазнаёмся з Венесуэлай". Цырымонія ўзнагароджання прайшла ўчора ў пасольстве гэтай краіны ў Беларусі.

Энергетыкі Віцебскай вобласці вымушана ўзнавілі ацяпленне жылога фонду і аб'ектаў сацыяльнай сферы ў рэгіёне ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. З-за нізкіх начных тэмператур і адносна невысокіх удзень па просьбе абласных уладаў прадпрыемства "Віцебскэнерга" зноў уключыла ацяпленне ў дамах. Па сведчанні энергетыкаў, працягваецца ацяпляльны сезон ва ўстановах сацыяльнай сферы Мінска і Магілёўскай вобласці.

Намеснік галоўнага бухгалтара адной з фірмаў Шумілінскага раёна налічваў сабе зарплату былога супрацоўніка. Карыстаючыся сваім службовым становішчам, 25-гадовы малады чалавек налічваў зарплату на супрацоўніка, які даўно звольніўся. Прычым грошай на "мёртвую душу" не шкадаваў: за 3 месяцы было налічана Br13,3 млн. Грошы паступалі на картку намесніка галоўбуха. Заведзена крымінальная справа.

Да шасці гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі прыгавораны жыхар Аршанскага раёна за катаванне сваёй жонкі. У сям'і былі частымі скандалы, нярэдка 24-гадовы муж выхоўваў жонку з дапамогай кулакоў. Кропку паставіла апошняя бойка, пасля якой жанчына з-за цяжкіх цялесных пашкоджанняў на 2 месяцы трапіла ў бальніцу. Прысуд уступіў у законную сілу.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Сабакі тых парод, якія традыцыйна лічацца паслухмянымі, жывуць даўжэй, чым сабакі парод, якія не вызначаюцца памяркоўнасцю, паведамляюць інфармагенцтвы. Вучоныя аналізавалі звесткі па працягласці жыцця для мноства парод. Яны высветлілі, што чэмпіёнамі па доўгажыхарстве сярод сабак з'яўляюцца пароды нямецкая аўчарка, пудзель і бішон-фрыз — прадстаўнікі найбольш паслухмяных сабак, якія лёгка паддаюцца дрэсіроўцы. Упартыя шпіцы і біглі, наадварот, часта паміраюць маладымі. Прычыны такой залежнасці даследчыкам пакуль незразумелыя.

У адной з прыватных школ Шатландыі выкладчыка французскай мовы адхілілі на год ад працы за тое, што ён разаслаў вучням пісьмо з тэмамі, якія будуць прадстаўленыя на экзамене. Электроннае пісьмо было пазначанае словамі "выдаліць пасля прачытання" і "толькі для вашых вачэй". Кіраўніцтва школы палічыла, што выкладчык скампраметаваў сябе ў вачах вучняў, і адхіліла яго ад працы.

←Burberry начинает выпускать косметику

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика