У БДУ будуць рыхтаваць пісьменнікаў і кінакрытыкаў

Источник материала:  

Абітурыент—2010

Па выніках папярэдняга прафадбору, які праводзіўся ў БДУ ва ўсе красавіцкія суботы, у выдачы рэкамендацый для ўдзелу ў конкурсе было адмоўлена толькі 6 прэтэндэнтам на студэнцкі білет. Летась абітурыентаў, якія не змаглі пераканаць членаў камісіі па правядзенні прафесійна-псіхалагічнай гутаркі ў сур'ёзнасці і абгрунтаванасці свайго прафесійнага выбару, было больш на 17 чалавек.

У БДУ будуць рыхтаваць пісьменнікаў і кінакрытыкаўУсяго ж у гэтым годзе на папярэдні прафадбор, які прадугледжаны Правіламі прыёму пры паступленні на 10 вузаўскіх спецыяльнасцяў, зарэгістраваліся ў БДУ 3455 абітурыентаў. Не з'явіліся на гутарку каля 11 працэнтаў ад агульнай колькасці тых, хто прайшоў рэгістрацыю. 17 абітурыентаў прапусцілі прафадбор па ўважлівых прычынах, таму ім будзе дадзена магчымасць прайсці прафдбор у рэзервовы дзень — 29 красавіка.

Несумненна, аптымізму будучым абітурыентам надасць навіна аб тым, што падчас будучай прыёмнай кампаніі план прыёму як у БДУ, так і ўвогуле па краіне будзе павялічаны. І гэта пры змяншэнні колькасці выпускнікоў агульнаадукацыйных устаноў! На навучанне за кошт бюджэтных сродкаў у 2010 годзе запланавана прыняць 33 320 чалавек, што на 626 чалавек больш, чым у папярэднім годзе. У ВНУ Мінадукацыі план прыёму будзе павялічаны на 350 бюджэтных месцаў. Будзе павялічаны набор на тэхнічныя, будаўнічыя, тэхніка-тэхналагічныя і энергетычныя спецыяльнасці, а таксама на спецыяльнасці, звязаныя з атамнай энергетыкай і інфармацыйнымі тэхналогіямі. Павялічыцца план прыёму таксама ў ВНУ міністэрстваў унутраных спраў, транспарту, культуры, спорту і турызму.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт павялічвае план набору на 621 месца. Усяго на першы курс на ўсе формы навучання, уключаючы другую вышэйшую адукацыю, плануецца прыняць 7088 студэнтаў. З агульнай колькасці першакурснікаў 2097 чалавек будуць навучацца на дзённай форме навучання за кошт сродкаў бюджэту — на 102 чалавека больш, чым у 2009 годзе. План прыёму на ўмовах аплаты складае 2712 чалавек (плюс 112 дадатковых месцаў).

У БДУ тлумачаць, што павелічэнне прыёму на дзённае аддзяленне звязана ў першую чаргу з адкрыццём у БДУ новых спецыяльнасцяў, напрамкаў і спецыялізацый. Так, на механіка-матэматычным факультэце на новы напрамак "прыкладная механіка" плануецца прыняць па 15 чалавек на бюджэтную і платную форму навучання. На факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі на напрамак "праграмнае забеспячэнне камп'ютарных сістэм" — 20 чалавек на бюджэтную і 40 — на платную формы навучання.

На факультэце радыёфізікі і электронікі ў БДУ пачнуць рыхтаваць спецыялістаў па аэракасмічных і інфармацыйных сістэмах і тэхналогіях (20 чалавек залічаць на бюджэтную і 10 чалавек — на платную форму навучання). А на новы напрамак "інфармацыйныя тэхналогіі тэлекамунікацыйных сістэм" план набору складзе 20 чалавек на "бюджэт" і 10 — на платную форму навучання.

Пашырае сёлета набор таксама Інстытут журналістыкі БДУ. 25 чалавек пачнуць вывучаць у новым навучальным годзе "менеджмент сродкаў масавай інфармацыі" (10 чалавек на "бюджэце" і 15 — на ўмовах аплаты). Да таго ж у рамках спецыяльнасці "літаратурная работа", дзе раней рыхтаваліся толькі літаратурныя рэдактары, адкрыецца новая спецыялізацыя "творчасць": тут будуць рыхтаваць, так бы мовіць, "штучных" спецыялістаў, якія змогуць праявіць сябе ў прозе, драматургіі, паэзіі і кінакрытыцы. На "бюджэт" трапяць толькі 5 чалавек, і 15 чалавек змогуць навучацца на дзённай платнай форме навучання.

Пэўныя змены адбыліся ў Белдзяржуніверсітэце і ў лічбах прыёму на завочную форму навучання. Напрыклад, план прыёму на бюджэтную форму навучання зменшыўся на 5 месцаў і склаў 420 чалавек. Затое на ўмовах аплаты набор павялічыўся ў параўнанні з папярэднім годам на 170 месцаў і склаў 1295 чалавек. На завочную форму навучання для атрымання другой вышэйшай адукацыі план прыёму павялічыўся на 230 месцаў — да 535 чалавек.

Надзея НІКАЛАЕВА.

←Burberry начинает выпускать косметику

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика