Смак перамогі пад Грунвальдам
27.04.2010
—
Новости Общества
24 красавіка на тэрыторыі гарналыжнага комплексу "Сілічы" прайшоў рыцарскі фестываль,
які быў прымеркаваны да 600-годдзя перамогі над войскамі нямецкіх рыцараў пад
Грунвальдам. Менавіта тут раскінуўся гарадок з шатроў. Зацікаўленыя гледачы змаглі
пазнаёміцца з сярэднявечным побытам і паназіраць за падрыхтоўкай ваяроў да сутычак.
А прыгожыя паненкі ў строях падбадзёрвалі сваіх рыцараў усмешкамі. Бугурты і турнір
лучнікаў, рыцарскія баталіі і выступленне музычных гуртоў, майстар-класы па сярэднявечных
танцах і рамёствах — гледачы маглі не толькі за гэтым паназіраць, але і паўдзельнічаць.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.