Каб гарады і вёскі сталі прыгажэйшымі

Источник материала:  

У рэспубліканскім суботніку на Брэстчыне ўзялі ўдзел каля 490 тысяч чалавек. Прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзевых арганізацый працавалі на добраўпарадкаванні гарадоў і вёсак, вуліц, двароў, гістарычных мясцін рэгіёна. Менавіта на паляпшэнне выгляду населеных пунктаў, на добраўпарадкаванне гістарычных помнікаў вырашана пералічыць 1,6 мільярда рублёў са сродкаў, заробленых на суботніку.

У гэты дзень у абласным цэнтры закладзена алея на стыку вуліц Гогаля і Зубачова. Алея злучыць цэнтральную вуліцу горада з раёнам Брэсцкай крэпасці. На аб'екце працаваў апарат абласнога выканаўчага камітэта на чале са старшынёй Канстанцінам Сумарам.

Яна СВЕТАВА.

←Возрождение пострадавших от Чернобыльской АЭС территорий: хронология событий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика