Дэпутатамі мясцовых саветаў абраны пяць прадстаўнікоў партыі «Справядлівы свет»
26.04.2010 17:51
—
Новости Общества
Дэпутатамі мясцовых саветаў абраны пяць прадстаўнікоў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», паведаміў намеснік старшыні партыі Валерый Ухналёў.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Так, паводле яго слоў, Аляксандр Галькевіч абраны дэпутатам Баранавіцкага гарсавета, Уладзімір Дарапей — Брэсцкага райсавета, Іосіф Маціюн — Вілейскага райсавета, Наталля Рышард — Свіслацкага пасялковага савета (Пухавіцкі раён), Наталля Салдатава — Глыбаўскага сельскага савета (Рэчыцкі раён).
Усяго кандыдатамі ў дэпутаты ад «Справядлівага свету» вылучаліся 65 чалавек. Як паведаміў Ухналёў, некаторыя з іх вылучаліся ў саветы рознага ўзроўню, таму партыйныя кандыдаты ўдзельнічалі ў выбарах у 79 выбарчых акругах.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН