Сёньня – Чарнобыльскі шлях (ан-лайн рэпартаж)
26.04.2010
—
Новости Общества
Жалобная акцыя з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС пройдзе ў Менску 26 красавіка. Збор удзельнікаў акцыі каля Акадэміі навук. Далей шэсьце да Чарнобыльскай капліцы.
14.00 Затрыманыя актывісты "Вольнай моладзі"
Супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёна Менску затрымалі двух актывістаў руху "Вольная моладзь" Вікторыю Ладзіс і Алеся Барадзімчыка.
Маладых людзей затрымалі каля парку Чалюскінцаў і закінулі ў мікрааўтобус. У міліцыі ў іх адабралі два бел-чырвона-белыя сьцягі, расьцяжку "Чарнобыльскі шлях", пяць сьцягоў "Вольнай моладзі", стужкі чорнага колеру, а таксама стужкі з надпісам "Чарнобыльскі шлях".
У міліцыі Вікторыі і Алесю паведамілі, што ўсё гэта застаецца ў пастарунку, і калі ў іх будуць прэтэнзіі, то няхай зьвяртаюцца пазьней. Ніякіх пратаколаў выняцьця не складалі.
Толькі што стала вядома, што пратрымаўшы тры гадзіны, маладых людзей адпусьцілі.