Паляўнічыя хочуць забіць 5 мядзведзяў для Нясвіжскага замка
25.04.2010 12:44
—
Новости Общества
Агулам для аднаўлення паляўнічай калекцыі Радзівілаў плануецца адстрэліць 36 дзікоў, 29 глухароў, жураўля, скапа і качак.
Працягваецца музеефікацыя Нясвіжскага замка, і адна з праблем, якая паўстала, — абсталяванне Паляўнічых залаў. Радзівілы былі паважнымі паляўнічымі, і на ўсіх старых фотаздымках можна пабачыць, што трафеі значна ўпрыгожвалі замак: рогі ласёў, галовы дзікоў, чучалы цецерукоў і мядзведзяў… Музей-запаведнік “Нясвіж” абвясціў тэндэр на закупку чучалаў. Выйграла яго Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Гаворыць намеснік старшыні Павел Друз.
Павел Друз: “Мы выйгралі тэндэр па такіх пазіцыях: аднаўленне паляўнічых залаў і абсталяванне іх паляўнічымі трафеямі князёў Радзівілаў. Усяго трэба 112 экспанатаў, у тым ліку 29 глушакоў, 36 іклаў дзікоў на медальёнах, 29 пар рогаў лася з адросткамі ў колькасці 7-11, ёсць скапа, качкі, журавель, 5 мядзведзяў: два ў позе стаячага мядзведзя і тры шкуры мядзведзя. Усяго 112 вырабаў. Мы ўжо прыступілі да выканання гэтай тэндэрнай замовы, якую мы выйгралі”.
Калі мы спыталіся: ці правільна разумеем, што дзеля гэтага ўсіх жывёлаў трэба спецыяльна забіць, Павел Сцяпанавіч нават пакрыўдзіўся.
Павел Друз: "Няма такога ў нашым лексіконе — “забіць”. Мы кажам “ліквідаваць” нармаваныя віды жывёлаў. Гэта не забіць, а “ліквідаваць”. Ліміты ж “ліквідавання” даводзяцца на кожны год. Калі не рэгуляваць колькасць жывёлаў, то сярод іх распаўсюджваюцца хваробы, наносіцца шкода навакольнаму асяроддзю, таму ў нас ёсць ліміт “ліквідавання” на гэтыя рэчы”.
Праблема ўзнікла, у прыватнасці, з мядзведзямі, бо яны занесеныя ў Чырвоную кнігу. Павел Друз распавёў, што таварыства збіраецца прасіць дазвол у Мінпрыроды, каб застрэліць 5 мядзведзяў.
Павел Друз: “Мы звернемся ў Міністэрства прыродных рэсурсаў — калі дазволіць міністэрства, будзем “ліквідаваць”. Дастатковая колькасць мядзведзяў сёння ёсць у рэспубліцы — больш за 100 адзінак экзэмпляраў. Калі нам дазволіць Міністэрства прыродных рэсурсаў “ліквідаваць” — мы “ліквідуем”, калі не дазволіць — будзем закупляць на тэрыторыі Расіі. Будзем дзейнічаць у адпаведнасці з законам”.
Павел Друз згаджаецца, што можна было б набыць канкрэтна мядзведзяў і ў Расіі, дзе іх значна больш. Але, маўляў, Радзівілы забівалі іх тут — і мы для аднаўлення так рабіць павінны.
Павел Друз: “Спецыялісты Акадэміі навук давалі заключэнне, што гістарычна князі Радзівілы на нашай зямлі палявалі, здабывалі гэта. І аднавіць залу трэба менавіта з трафеяў, здабытых менавіта на тэрыторыі Беларусі, — вось сэнс які закладзены ў гэта. А набыць у Аўстрыі, ці ў Расіі — гэта не будзе адпавядаць сапраўднасці і гістарызму. Трэба падумаць пра эканамічны бок, бо гэта бюджэтныя грошы: калі мы будзем купляць у Расіі, дзе гарантыя якасці, і гэта будзе даражэй”.
Не хавае Павел Друз і суму кантракту.
Павел Друз: “Сума кантракту? Гэта не дзяржаўная таямніца — каля 200 мільёнаў рублёў”.
Тэрмін выканання пастаўленай задачы — да снежня 2010 года. Тады ўсе чучалы павінны быць перададзеныя ў замак. А што мяркуе пра забойства мядзведзяў кіраўніцтва замка? Дырэктар музея-запаведніка “Нясвіж” Валеры Сталярчук разважае вельмі гуманна.
Валеры Сталярчук: “Мая пазіцыя — гэта негуманна. Мая пазіцыя такая, што бывае папуляцыя перанасычаная. Але ў Беларусі яна не перанасычаная! Значыцца, трэба арыентавацца на Расію. Даражэй — што значыцца даражэй? Калі няма ў рэспубліцы — то не трэба ахвяраваць апошнім! Будзем шукаць тады чучалы. Калі няма магчымасці — ніхто мяжу закона пераходзіць не будзе. Будзем недзе тады цераз Расію закупляць ці дзе…”
У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нас супакоілі. Пра сітуацыю ведаюць і ўжо рыхтуюць абгрунтаваную адмову Беларускаму таварыству паляўнічых і рыбаловаў, распавяла галоўны спецыяліст аддзела біялагічнай разнастайнасці Мінпрыроды Таццяна Маляўка.
Таццяна Маляўка: “Яны да нас звярнуліся толькі па “чырвонакніжніках”, бо такі парадак — што трэба дазвол Мінпрыроды. Нашая пазіцыя — мы будзем адмаўляць. Папуляцыя цяпер у нас складае 124 мядзведзі. Калі жывёла ўнесена ў Чырвоную кнігу — то яе недастаткова, і гэта рэдкі від для Рэспублікі Беларусь. Ужо ёсць папярэдняе рашэнне намесніка міністра: адмовіць. Няма падставаў для таго, каб забіваць мядзведзяў. Трэба шукаць нейкія іншыя метады, дзе можна набыць гэтых мядзведзяў, а не адстрэльваць з жывой прыроды”.
Таццяна Маляўка зазірнула ў дакументы — і ўдакладніла: таварыства паляўнічых просіць дазвол на забойства 5 мядзведзяў. Асабліва абурылі спецыяліста Мінпрыроды акалічнасці просьбы.
Таццяна Маляўка: “Яны хочуць адстрэліць 5 самцоў старэйшых за 2 гады — то бок, маладых мядзведзяў! Я разумею, каб яны прасілі мядзведзяў ва ўзросце, хворых, якія ўжо непатрэбныя. А тут мы катэгарычна супраць. І нас падтрымала Акадэмія навук, што недапушчальны адстрэл “чырвонакніжнікаў”.
Таццяна Маляўка тлумачыць такую настойлівасць паляўнічых выключна фінансавым пытаннем.
Таццяна Маляўка: “Яны ж выйгралі тэндэр, ім за гэта заплацяць грошы — зразумела, яны хочуць быць у выйгрышнай сітуацыі. Акадэмія навук прапанавала іншы варыянт. На жаль, ёсць выпадкі браканьерства. І калі зафіксавалі выпадак браканьерства на мядзведзя — жывёла ўсё адно застаецца… У гэтай сітуацыі яны могуць ужо забітага выкарыстаць, каб зрабіць чучала”.
Канчатковае рашэнне Міністэрства прыроды павінна быць прынятае на наступным тыдні.
Так выглядаў Нясвіжскі замак у пачатку ХХ стагоддзя
Паляваць Радзівілы ўмелі і любілі
Караль Радзівіл з сябрамі на паляванні
Адна з паляўнічых залаў замка
"Залатая зала" замка
На лесвіцы — два чучалы мядзведзей, на падлозе — шкура
Караль Радзівіл з паляўнічым трафеем
"Паляванне ў Нясвіжы". Малюнак Юльяна Фалата
Аднаўленне замка запатрабавала значных "жывёльных " ахвяраў...