Прывітанне з Прыбайкалля
22.04.2010
—
Новости Общества
У Іркуцку беларусы вызначылі развіццё суполкі
Гэта быў ужо ІХ форум, які правялі актывісты Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага” (ІТБК). Запрашэнне паўдзельнічаць у яго рабоце даслаў у рэдакцыю старшыня суполкі Алег Рудакоў.
Адна з самых буйных і дзеяздольных суполак беларусаў у Прыбайкаллі была ўтворана 31 мая 1996 года. Гэта добраахвотная грамадска-асветніцкая арганізацыя. Энтузіясты паставілі на мэце: адраджаць і развіваць духоўныя і культурныя традыцыі беларускага народа, распаўсюджваць і падтрымліваць нацыянальныя звычаі, адметны жыццёвы ўклад.
“За 14 гадоў праведзена велізарная работа, — паведамляе А.Рудакоў. — Мы арганізавалі шмат сацыяльна значных мерапрыемстваў, далучылі да арганізацыі сотні людзей. Цяпер суполка вядзе работу па дваццаці асноўных кірунках, створана ўжо 12 аддзяленняў ІТБК па Іркуцкай вобласці”.
Пад час падрыхтоўкі да з’езда, які ў адпаведнасці са статутам суполкі праводзіцца раз у два гады, ва ўсіх аддзяленнях Таварыства прайшлі справаздачна-выбарчыя сходы, на якіх выбіраліся дэлегаты на з’езд. На самім з’ездзе была заслухана справаздача старшыні і рады ІТБК, прынята праграма развіцця суполкі на наступныя два гады.