Пяты элемент

Источник материала:  
Спецыялісты кампаніі “Сакрамент ІТ” прыступілі да распрацоўкі камп’ютарнага сінтэзатара грузінскай мовы

Цяпер, як вядома, гэты рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій ужо мае ў актыве чатыры якасныя сінтэзы мовы: беларускі, рускі, англійскі, літоўскі.
Распрацоўкі кампаніі знаходзяць усё большае прымяненне: камп’ютары і смартфоны дзякуючы беларускім праграмным распрацоўкам гавораць з чалавекам на зразумелай яму мове, агучваюць любыя тэксты. Яны і ўвогуле жыццёва важныя для тых, хто мае праблемы са зрокам ці слыхам. Не выпадкова, дарэчы, заказчыкам чарговага, пятага галасавога сінтэзатара мовы выступіў Саюз сляпых Грузіі.

Дырэктар кампаніі “Сакрамент ІТ” Валерый Ягораў удакладніў: праграмнае забеспячэнне будзе цалкам сумяшчальным з вядомай сістэмай Windows. У межах выканання заказу беларускія спецыялісты зробяць “новы мужчынскі галасавы модуль для грузінскай мовы”. Праграма, якая атрымала назву Georgian TTS Engine, будзе агучваць тэкставую электронную інфармацыю, а карыстальнік зможа выбіраць розныя параметры інтанацыі, рытмікі маўлення, хуткасць і вышыню тону вымаўлення. У рабоце над праграмай, акрамя ІТ-спецыялістаў, задзейнічаны вядучыя вучоныя-філолагі Беларусі.

Кампанія “Сакрамент ІТ”, адзін з вядучых у свеце распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння ў галіне сістэм распазнавання і сінтэзу моваў, працуе ў сферы ІТ-тэхналогій амаль дзесяць гадоў. Мае дзелавых партнёраў у Чэхіі, Германіі, Францыі, Іспаніі, Расіі, Швецыі, Канадзе і іншых краінах.

Пётр Арэшка

←Госконтроль Беларуси сделал ставку на подсобные хозяйства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика