Размова пра надзённае

Источник материала:  
Размова пра надзённае
У замежжы будуць стварацца новыя беларускія культурныя цэнтры
Цікавы факт прыводзіўся пад час нядаўняй размовы за круглым сталом, арганізаваным Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. “Беларуская дыяспара ў Расіі і цяпер самая шматлікая, там ёсць розныя суполкі, нацыянальна-культурныя аўтаноміі, якія шмат робяць для захавання традыцый, культурнай спадчыны беларусаў, — шпарка расказвала студэнтка, якая спецыяльна вывучала пытанне. — Паводле перапісу 2002 года ў Расіі пражывала 810 тысяч беларусаў”. Але ўявіце сабе: за апошнія 10-15 гадоў у Расіі беларуская дыяспара скарацілася практычна ў паўтара раза.
Чаму так адбылося? Няпростае пытанне.
Выкладчыкі, студэнты факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржуніверсітэта, прадстаўнікі СМІ гутарылі за круглым сталом і пра іншыя на-дзённыя праблемы: як захаваць аўтарытэт Беларусі ў свеце, зрабіць больш вядомымі беларускія брэнды, выкарыстоўваючы рэсурс так званай культурнай дыпламатыі?
Не сакрэт, што ўжо ёсць сусветная мода на культурныя цэнтры. Паспрабавала рухацца ў гэтым кірунку і Беларусь. Дарэчы, вопыт работы першага Беларускага культурнага цэнтра, у польскім Беластоку, створанага восенню 2008 года, абнадзейвае. Але ж, адзначалі выступоўцы, каб ісці далей, трэба прадумаць стратэгію. Размова пра надзённае“Дзейнасць інфармацыйна-культурных цэнтраў за межамі краіны —дарагая справа: патрэбна як мінімум памяшканне, матэрыялы, штатныя супрацоўнікі, — акрэсліў перспектыўныя шляхі культурнай дыпламатыі дэкан факультэта міжнародных адносін, прафесар Віктар Шадурскі. — Таму, на мой погляд, масава яны стварацца не будуць. Нават спецыялісты Францыі, якая традыцыйна ўкладвала шмат сродкаў у папулярызацыю сваёй культуры па свеце, цяпер пераасэнсоўваюць падыходы. Нам жа добра было б скарыстоўваць і вялікі рэсурс дыяспары: каб новы цэнтр, калі ствараецца, актывізаваў дзейнасць нашых землякоў за мяжой, каб яны працавалі разам, на адной шырокай платформе”.
Дарэчы, апеліравалі да дыяспары і іншыя. Называлі яе, выкарыстоўваючы прафесійны слэнг, “формай культурнай прысутнасці Беларусі ў свеце”. Дацэнт Сяргей Лукашанец умоўна падзяляе папулярызатараў беларускай культуры ў свеце на энтузіястаў (гэта, так бы мовіць, парыў іх сэрцаў) і прагматыкаў (прафесійных дыпламатаў). І менавіта аб’яднанне высілкаў тых і другіх бачыццца яму найлепшым варыянтам супрацоўніцтва. Аналізуючы польскі вопыт, дзе міністэрства замежных спраў працуе на “культурным фронце” ў цесным кантакце з міністэрствам культуры, ён звярнуў увагу на Інстытут Адама Міцкевіча — экспертны цэнтр, што займаецца распрацоўкай стратэгіі польскай культурнай дыпламатыі. Выступоўца прапанаваў стварыць на яго ўзор і беларускую структуру, таксама пры міністэрстве культуры. “Там ёсць людзі, вельмі зацікаўленыя ў вядзенні культурнай дыпламатыі, — аргументаваў ён прапанову. — Гэта будзе пляцоўка як для распрацоўкі стратэгіі культурнай дыпламатыі, так і выпрацоўкі канкрэтных прапаноў, а яшчэ — пастаянны экспертны цэнтр для кансультацый беларускіх дыпламатаў”. На думку С.Лукашанца, такі цэнтр можа мець назву Інстытут Францыска Скарыны. Дзейнасць беларускага асветніка і першадрукара была інтэрнацыянальная. Як вядома, ён нарадзіўся ў Полацку, вучыўся ў Італіі, а жыў на тэрыторыях, якія належаць сучасным Чэхіі, Літве, Расіі і іншым краінам.

Іван Ждановіч

←Госконтроль Беларуси сделал ставку на подсобные хозяйства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика