Самы дарагі абед у глыбінцы
22.04.2010
—
Новости Общества
У лесе побач з вёскай Лапы Бешанковіцкага раёна мясцовы жыхар забіў маладую казулю. Стрэльба дасталася яму ад дзеда ў спадчыну і не была зарэгістраваная.
Як паведаміла "Звяздзе" памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Эльвіра Ляшонак, незаконнаму паляванню перашкодзілі супрацоўнікі лясгаса. Браканьер спрабаваў знікнуць з месца палявання на сваім аўто, але яго затрымалі з усімі доказамі. У машыне былі патранташ і патроны. Стрэльбу пакінуў ля забітай жывёлы. Браканьер заплаціў штраф — 70 базавых велічыняў (2 450 000 тысяч рублёў) плюс кошт мяса казулі, якое яму перадалі. Бадай самы дарагі абед у раёне!
Аляксандр ПУКШАНСКІ.