Мінгандаль: Аддзячым ветэранам

Источник материала:  

Міністэрства гандлю звярнулася з адкрытым пісьмом да гандлёвых арганізацый, прадпрыемстваў грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва з нагоды будучага святкавання 65-гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

"З мэтай стварэння святочнага настрою ў ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваных да іх катэгорый грамадзян" міністэрства рэкамендуе з 20 красавіка для ветэранаў і асобаў, што пацярпелі ад наступстваў вайны, зніжаць гандлёвую надбаўку да 100 працэнтаў. Таксама вышэйназваным прадпрыемствам рэкамендавана бясплатна дастаўляць тавары на дом з пад'ёмам на паверх, арганізоўваць святочныя абеды (вячэры) з музычным суправаджэннем; без платы аказваць цырульніцкія паслугі, паслугі лазняў і фатаграфіі, рамонт абутку, швейных вырабаў, бытавых прыбораў, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне бытавой радыёэлектроннай апаратуры, аўтамабіляў і г.д.

Пра месцы і даты правядзення вышэйназваных мерапрыемстваў Мінгандлю просіць паведамляць на электронны адрас: e-maіl: pobeda@mіntorg.gov.by (найменне арганізацыі, адрас, кантактны тэлефон). Інфармацыя адносна арганізацый, што возьмуць удзел у акцыі, будзе размешчана на афіцыйным сайце міністэрства і ў СМі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Белорусские военные попрощались с начальником Генштаба Войска Польского

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика