Чаму беларусы не ахвяруюць на дабрачыннасць?

Источник материала:  
21.04.2010 17:18 — Новости Общества
Чаму беларусы не ахвяруюць на дабрачыннасць?На канцэрт "Добры фэст" 22 красавіка, сродкі ад якога пойдуць дзецям-інвалідам, прададзена ўсяго некалькі дзясяткаў квіткоў.

На Захадзе дабрачыннасць - норма жыцця. Чаму ў Беларусі людзі так неахвотна адгукаюцца на заклікі дапамагчы абяздоленым?

Недахопу ў рэкламе "Добрага фэсту" няма - яна ідзе і ў метро, і на "Аўтарадыё", і ў інтэрнэце. У абвестках падкрэсліваецца, што, набываючы білет, наведнік не толькі атрымае асалоду ад якаснай музыкі, але і дапаможа дзецям-інвалідам з Чэрвеньскага дома-інтэрната. Апроч таго, кожны глядач зможа зрабіць дарункі: прынесці цацкі, фарбы, альбомы для малявання ды іншыя патрэбныя дзецям рэчы.

Дый канцэрт сам сабою варты - удзел бяруць гурты першага эшалона: IQ48, Neuro Dubel, "Палац".

"Па-першае, людзям на сябе грошай не стае, - лічыць тэле- і радыёвядучая Тамара Лісіцкая, вядомая дабрачыннымі акцыямі ў інтэрнэце. - Па-другое, у нас складаны механізм пералічэння грошай. У дабрачыннасці шмат значыць парыванне - сёння чалавек прачытаў інфармацыю пра хворае дзіця, запаліўся жаданнем, а заўтра ўжо забыў, не дайшоў да банка. А калі б была ў кожнага магчымасць, напрыклад, пералічваць грошы з дапамогай мабільніка, карыстацца веб-кашальком, было б інакш".

Спадарыня Лісіцкая лічыць, што сітуацыя з "Добрым фэстам" вынікае і з агульнага становішча з музычнай культурай у краіне: "Малы медыйны рынак, у якім мала запатрабаваныя нешматлікія якасныя гурты, няма ратацыі слухачоў, прыхільнікаў…

І агульнае пагардлівае стаўленне "да свайго", - кажа яна.

Арганізатары фэсту мяркуюць, што адыграў ролю непамысны збег абставінаў: вялікія выходныя і трагедыя ў Польшчы, якая моцна ўскалыхнула людзей.

Яны спадзяюцца, што актыўнае набыццё квіткоў пачнецца, як звычайна, у апошнія перад канцэртам дні.



←Исландская певица сочинила песню об Эйяфьятлайокудле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика