На «Чарнобыльскі шлях» будуць прапускаць цераз 8 металашукальнікаў

Источник материала:  
У Мінгарвыканкаме адбылася сустрэча арганізатараў «Чарнобыльскага Шляху» (26 красавіка, 18:00 — НН) з міліцыянтамі і кіраўніцтвам ідэалагічнага ўпраўлення.

Як паведаміў Віталь Рымашэўскі, на месца збору можна будзе трапіць толькі цераз металашукальнікі, каб ніхто не пранёс выбухоўку, гарэлку і г.д.

Восем гэтых рамак будзе стаяць вакол плошчы на Акадэміі навук. Каля кожнай з гэтых рамак прапанавана стаць прадстаўніку аргкамітэту па правядзенні «Чарнобыльскага Шляху». І мы гэта зробім. Міліцыя нас запэўніла: яны не будуць перашкаджаць праносіць вуды для сцягоў, расцяжкі і ўсё, неабходнае для правядзення акцыі.

Разам з тым праваахоўнікі заявілі, што будуць усяляк перашкаджаць таму, каб да Акадэміі навук трапіла гукаўзмацняльная апаратура. Маўляў, мінулым разам месца збору было выкарыстанае для мітынгу, што недапушчальна.

Арганізатары заявілі, што яны павядуць шэсце не на плошчу Бангалор, а толькі да Чарнобыльскай капліцы, дзе адбудзецца ўскладанне кветак і запальванне свечак. Гэты маршрут быў узгоднены з уладамі.

Зміцер Лукашук, Еўрарадыё 

←Да 900-годдзя Ефрасінні Полацкай. Шлях ад Іерусаліма да атэістычнай выставы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика