Сяргея Каваленку судзяць за ўчорашні бел-чырвона-белы сьцяг

Источник материала:  
Адміністрацыйную справу віцебскага сябра КХП БНФ разьбірае судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Ірына Грабоўская.Учора на ганку судовага будынку Сяргей Каваленка разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта бачылі і мінакі, і тыя, хто адмыслова прыйшоў падтрымаць актывіста, якога ўчора мусілі судзіць па крымінальнай справе за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на гарадзкой навагодняй ёлцы ў Віцебску. 

Суд па гэтай справе адклалі на 12-га траўня, але распачалі супраць Сяргея Каваленкі новую – ужо за адміністрацыйнае парушэньне. Працэс распачаўся яшчэ ўчора, але актывіст выказаў жаданьне наняць адваката, які будзе яго бараніць, і працэс перанесьлі на 9.15 сёньня.

Неўзабаве пасьля ўчорашняй акцыі каля Кастрычніцкага райсуду, у пастарунак трапілі малодшы брат Сяргея Каваленкі, Віталь, і ягоны сябар, актывіст “Маладой Беларусі” Тарас Сурган. Іх затрымалі за тое, што яны “спраўлялі патрэбу ў грамадзкім месцы”— так запісана ў міліцэйскім пратаколе. Сёньня абодвух будуць судзіць сьледам за Сяргеем Каваленкам.
←На конкурсе "Мисс Англия" запретили бикини

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика