Ннарод павінен вырашаць лёс

Источник материала:  

 Міхаіл Стралец, доктар гістарычных навук, прафесар Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта: "Курманбек Бакіеў прыйшоў да ўлады у выніку ўсеагульных дэмакратычных выбараў. Народ яго выбіраў, і народ павінен вырашаць яго лёс. Для гэтага існуюць адпаведныя працэдуры, якія пазначаны ў Канстытуцыі Кыргызскай рэспублікі, на якой прысягаў прэзідэнт. Любая іншая спроба вырашыць лёс прэзідэнта выглядае як антыканстытуцыйны пераварот. У выпадку недаверу прэзідэнту можна было абвясціць рэферэндум, на якім грамадзяне краіны выказалі б сваё стаўленне да кіраўніка дзяржавы. Гэты рэферэндум мог ініцыяваць, напрыклад, парламент Кыргызстана. На вялікі жаль, спроба адхіліць законна абранага прэзідэнта мела наступствам гібель ні ў чым не вінаватых людзей. Гэтыя страты выключна на сумленні антыканстытуцыйных сілаў Кыргызскай рэспублікі."

Яна СВЕТАВА.

←Решение по увеличению пошлин на автомобили в Беларуси пока не принято

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика