Стаўка рэфінансавання — 12,5 працэнта

Источник материала:  

З учарашняга дня Нацыянальны банк Беларусі знізіў стаўку рэфінансавання на 0,5 працэнта — з 13 да 12,5 працэнта гадавых.

Гэтае змяненне накіравана перш за ўсё на далейшае павышэнне даступнасці крэдытаў банкаў для прадпрыемстваў і насельніцтва. У Нацбанку таксама патлумачылі, што рашэнне аб зніжэнні прынятае з улікам нізкіх тэмпаў інфляцыі, устойлівасці сітуацыі на валютным рынку і высокіх тэмпаў прыросту дэпазітаў грамадзян у нацыянальнай валюце. Разам з тым захоўваецца адзін з базавых прынцыпаў працэнтнай палітыкі Нацыянальнага банка — падтрыманне працэнтных ставак на станоўчым узроўні, які спрыяе больш высокай прывабнасці рублёвых укладаў у параўнанні з дэпазітамі ў замежнай валюце.

Ігар ГРЫШЫН.

←Решение по увеличению пошлин на автомобили в Беларуси пока не принято

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика