На мінскіх прадпрыемствах выяўлена дзве сотні санітарных парушэнняў

Источник материала:  
19.04.2010 19:45 — Новости Общества
За мінулы тыдзень сталічныя эпідэміёлагі праверылі 1300 арганізацый, установаў і прадпрыемстваў. Выяўлена амаль 200 парушэнняў, чвэрць з іх - грубыя. Па іх пачаліся адміністрацыйныя разбіральніцтвы. Пра гэта паведаміў галоўны санітарны лекар Мінску Фёдар Германовіч.

Германовіч: "На кантролі знаходзіцца 51 будаўнічы аб'ект. Мы ведаем іх адрасы, іх кіраўнікоў. Да іх ужо прымаліся меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Што да прамысловых прадпрыемстваў, то мы маем патрэбу ў дапамозе. Камітэт па ахове прыроды мае права праводзіць так званыя тэматычныя праверкі. Я не магу гэтага зрабіць. Яны б маглі ўзначаліць гэтую працу".

Кіраўнік гарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў да канца месяца ўзмацніць кантроль за санітарным станам горада і жорсткасць мераў у адносінах да парушальнікаў.

←МИД рекомендует белорусским гражданам, испытывающим трудности с возвращением из-за рубежа, обращаться за содействием в загранучреждения Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика